Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 24:
Паходзіў са збяднелага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — [[Ян Баляслаў Луцкевіч|Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч]] — вайсковец [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], удзельнік [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне [[Севастопаль|Севастопаля]] быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]], з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у [[1868]] годзе прысвяціў Луцкевічу верш [[Беларуская мова|па-беларуску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Увесну [[1880]] года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск|Мінску]]у{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Ян Герман]] (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]], загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Выхаваныя ў польскай культуры, сёстры Станіслава і Эмілія, пісалі пазней свае лісты Антону выключна па-польску{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]] наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
Радок 31:
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады.]]
[[Файл:Браты Луцкевічы і Аляксандр Уласаў.jpg|міні|Браты Луцкевічы і [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]].]]
Антон Луцкевіч нарадзіўся ў [[Шаўляй|Шаўлях]], дзе ягоны бацька працаваў на [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгунцы]]. У [[1887]] годзе Луцкевічы пераязджаюць у [[Ліепая|Лібаву]], з прычыны пераводу туды бацькі. У [[1895]] годзе сям’я пераязджае ў Мінск, праз паўгода пасля пераезду памірае бацька{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
Антон Луцкевіч паступае ў [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскую губернскую гімназію]]. Луцкевіч адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Генрыхам Францішкам Татурам]], беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
Радок 52:
Пасля заняцця Вільні ў [[1915]] годзе нямецкімі войскамі ўзначаліў [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]] (БТДПВ). Адзін з выдаўцоў газеты «[[Гоман (1916)|Гоман]]»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. Паколькі нямецкія ўлады забаранялі палітычную дзейнасць, БТДПВ стала прыкрыццём нелегальнага [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], кіраўніком якога таксама стаў Антон Луцкевіч{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=18}}. Разам з братам Іванам і [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч (Цёткай)]] браў удзел у стварэнні ў Вільні [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял–дэмакратычнай работніцкай групы]] (БСДРГ), або проста Беларускай работніцкай групы, у якую ўваходзілі працаўнікі віленскіх прадпрыемстваў. БСДРГ, як вынікае з матэрыялаў, была аўтаномнай адзінкай [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|БСГ]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=18}}. Узначаліў [[Беларускі народны камітэт]] (БНК){{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. Адзін з выкладчыкаў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў]], якія дзейнічалі ў снежні 1915 — верасні 1916 гадоў.
 
Адзін з ініцыятараў [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага|Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказваўся за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}.
 
У лютым 1917 года ў [[Стакгольм|Стакгольме]]е мелася адбыцца канферэнцыя народаў Расіі. У [[Берлін]] выехаў адзін беларус (Антон Луцкевіч) і тры літоўцы ([[Сцяпонас Кайрыс]], [[Антанас Смятона]], [[Юргіс Шаўліс]]). Прадугледжвалася, што з Берліна яны выедуць у Стакгольм. Але здарылася, як піша ва ўсласнаручных паказаннях Антон Луцкевіч, непрадбачанае: у Расіі было зрынутае самадзяржаўе. Немцы вырашылі, што патрэба ў канферэнцыі адпала, і Антон Луцкевіч выехаў у Вільню. Літоўская дэлегацыя засталася ў Берліне і была прынятая нямецкім канцлерам, вынікам чаго стала стварэнне ў верасні 1917 года [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбы]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=12}}.
 
Намаганнямі братоў Луцкевічаў у Вільні склікаецца [[Беларуская канферэнцыя (1918)|Беларуская канферэнцыя]]. Канферэнцыя адбылася [[25 студзеня|25]], [[26 студзеня|26]] і [[27 студзеня]] 1918 года, Антон Луцкевіч быў маршалкам канферэнцыі. Вынікам Канферэнцыі сталася стварэнне Беларускай рады ([[Віленская беларуская рада]]), старшынёй абраны Антон Луцкевіч{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. У першай жа рэзалюцыі Беларускай канферэнцыі было запісана, што яе ўдзельнікі «''выказваюць дамаганне, каб Беларуска-Літоўскія землі акупацыі станавілі незалежную сувэрэнную дэмакратычную дзяржавы, зложаную з дзвёх аснаўных аўтаномных нацыянальных тэрыторый: Беларускай і Літоўскай у найцяснейшай еднасці з незалежнай Курляндзіяй''», і каб да гэтай дзяржавы былі далучаныя беларускія землі, якія на той час знаходзілі на другім баку фронту{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=12}}. 26 лютага 1918 года Германія прад’явіла ўльтыматум бальшавіцкай Расіі, у той самы дзень Тарыба прыняла [[Акт аб незалежнасці Літвы|Акт пра незалежнасць Літвы]]. 18 сакавіка 1918 года, калі пачаўся нямецкі наступ на ўсход, Беларуская рада ў Вільні прыняла рэзалюцыю, у якой абвяшчала «разарваную дзяржаўную звязь між Беларуссю і Расеяй», але паўтарала ранейшы пастулат пра адбудову «''дзяржаўнай незалежнасці колішняга Літоўска-Беларускага гасударства (Вялікага Княства Літоўскага)''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=12}}. У прамежку паміж 18 лютага і 23 сакавіка 1918 года адбываецца пераарыентацыя Антона Луцкевіча і Беларускай рады ў Вільні, якую ён узначальваў. Цяпер на парадак дня выйшла пытанне пра незалежнасць Беларусі, а не незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=13}}.
Радок 60:
=== Беларуская Народная Рэспубліка ===
[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|міні|Антон Луцкевіч.]]
[[18 сакавіка]] кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[22 сакавіка]] [[1918]] года ў складзе дэлегацыі Віленскай беларускай рады прыязджае ў [[Мінск|Менск]]. Менавіта Антон Луцкевіч ініцыяваў [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцюю Устаўную грамату]] і напісаў яе праект, паводле якой [[25 сакавіка]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай народная рэспубліка]] была абвешчаная незалежнай дзяржавай{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП). У верасні — лістападзе 1918 года ўзначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала [[Украінская дзяржава|Украіну]], сустракалася з гетманам [[Павел Скарападскі|Паўлам Скарападскім]]. У часе наведвання Украіны Антон Луцкевіч таемна сустракаўся з Хрысціянам Ракоўскім, дзеячам бальшавіцкай партыі. У ходзе сустрэч Луцкевіч пераканаўся, што [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкая Расія]] не прызнае Беларускую Народную Рэспубліку{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. 12 кастрычніка 1918 года Антон Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынёй [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]], яму была давераная справа фармавання новага ўраду{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=288}}. Арганізацыю новага ўрада Луцкевіч пачаў па прыездзе з Кіева, у лістападзе. Антон Луцкевіч мяняе назву Народны Сакратарыят на [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]], ужывалася таксама Рада Міністраў БНР{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 11 лістапада Рада Рэспублікі зацвердзіла новы склад Рады Міністраў БНР, паводле пастановы Антон Луцкевіч стаў старшынёй Рады Міністраў (прэм’ер-міністрам) і міністрам замежных спраў{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 3 снежня 1918 года Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехалі ў Вільню, [[27 снежня]] — у [[Гродна]]. [[14 снежня]] 1918, [[2 студзеня|2]] і [[3 студзеня]] [[1919]] года Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага]], [[Бельскі павет (Расійская імперыя)|Бельскага]] і [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага паветаў]]. У канцы сакавіка 1919 года перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны ён і некаторыя сябры ўрада БНР выехалі ў [[Берлін]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскай мірнай канферэнцыі]]. [[22 студзеня]] [[1919]] года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=104}}. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]]. [[21 сакавіка]] 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|Аляксандр Цвікевіч]], радчыя — [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]], [[Аляксей Азнабішын]] і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], аташэ — Ю. Янкоўскі, [[Аляксандр Кузьміч Галавінскі|Аляксандр Галавінскі]] і [[Леанід Баркоў]], кур’ер — Юрка Камарынец{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Аднак на самой справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі [[Яўген Міхайлавіч Ладноў|Яўгена Ладнова]], які прыехаў з беларускага асяродка ў [[Адэса|Адэсе]]{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.
 
Антон Луцкевіч знаходзіўся ў [[Парыж|Парыжы]]ы на працягу трох месяцаў. Першапачаткова Луцкевіч не шукаў кантактаў з прадстаўнікамі Польшчы, паколькі ацэньваў яе як сіла варожую беларускай дзяржаўнасці{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. Аднак ён змяніў пазіцыю, калі акупацыя Польшчай значнай часткі Беларусі пераўтварыла яе ў першаразрадны фактар міжнароднай палітыкі на беларускай геапалітычнай прасторы{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. У ліпені ён наладзіў кантакт з кіраўніком польскай дэлегацыі на мірнай канферэнцыі, прэм’ер-міністрам [[Ігнацы Падарэўскі|Ігнацыем Падарэўскім]], а неўзабаве сустрэўся з ім. Луцкевіч перадаў польскаму прэм’еру праект «Дагавора аб утварэнні саюза суверэнных дзяржаў — БНР і Польскай Рэспублікі»{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}. Меркавалася стварэнне гэтага саюза на аснове раўнапраўя яго суб’ектаў, агульнага кіраўніцтва знешняй палітыкай і абаронай, агульнай мытнай прасторы, узаемнага забеспячэння правоў грамадзян на тэрыторыі саюзных дзяржаў і г. д. Да праекта дагавора быў прыкладзены праект дадатковай сакрэтнай дамовы, якая спалучала ў сабе вайсковую канвенцыю і пагадненне аб сумеснай барацьбе за ўсталяванне граніц з суседзямі{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}.
 
Акцэнтаванае наладжванне сувязяў з Польшчай было звязана з тым, што ўрад БНР быў упэўнены ў доўгатэрміновасці польскай акупацыі{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. У сувязі з гэтым Антон Луцкевіч [[25 жніўня]] едзе з урадавай місіяй з [[Парыж|Парыжа]]а ў [[Варшава|Варшаву]] па запрашэнні Падарэўскага. З польскага боку сустрэчай займаўся граф {{Не перакладзена 3|Міхал Тышкевіч (1903)|Міхал Тышкевіч|pl|Michał Tyszkiewicz}}{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. Луцкевіч разлічваў, што здолее атрымаць падтрымку польскага ўрада для БНР і згоду на арганізацыю беларускіх узброеных сілаў. Антон Луцкевіч прыбыў у Варшаву [[1 верасня]], аднак сустрэча з польскім прэм’ерам не адбылася, бо Падарэўскі выехаў у Парыж{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. Неўзабаве таксама выявілася, што вяртанне Антона Луцкевіча ў Парыж немагчымае, бо Міністэрства замежных спраў Польшчы не прызнала пашпарт БНР (хоць ён дзейнічаў на тэрыторыі іншых дзяржаў) і адмовіла ў выдачы дыпламатычнай візы{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=397}}. Луцкевіч сустрэўся ў Варшаве з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]], але перамовы не далі ніякага выніку ў справе падтрымкі БНР{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=397}}.
 
[[1 снежня]] 1919 года вярнуўся ў Менск. Пасля расколу [[Рада БНР|Рады БНР]] [[13 снежня]] 1919 года Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, [[28 лютага]] [[1920]] года падаў у адстаўку і выехаў у Вільню.
Радок 78:
Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (1939)|ўступлення ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі]] яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. Арыштаваны [[30 верасня]] [[1939]] года савецкімі ўладамі ў Вільні, этапаваны ў [[Мінск]]. Пастановай 3 аддзела УДБ НКУС БССР ад 8 жніўня 1940 года абвінавачваўся ў тым, што «''ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны арганізоўваў контррэвалюцыйныя сілы з беларускага нацыяналістычнага асяродка, у часе знаходжання на тэрыторыі Заходняй Беларусі, з’яўляўся агентам 2-га аддзела Польгалоўштаба, арганізоўваў контррэвалюцыйны элемент для барацьбы з камуністычным рэвалюцыйным рухам у Заходняй Беларусі і СССР''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=83}}. Таксама абвінавачаны ў «''стварэнні Беларускага нацыянальнага цэнтра{{efn-ua|[[Беларускі нацыянальны цэнтр (справа)|Беларускі нацыянальны цэнтр]] — сфабрыкаваная ў 1933 годзе АДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі.|}} і стварэнні „ўрада“ буржуазнай Беларусі на чале з нацфашыстам Луцкевічам''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=84}}.
 
Рашэннем [[Асобая нарада пры НКУС СССР|Асобай нарады пры НКУС СССР]] 14 чэрвеня [[1941]] за антысавецкую дзейнасць прыгавораны да 8 гадоў працоўна-папраўчых лагераў{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=84}}. 4 лютага 1942 года з Балашоўскай турмы № 3 прыбыў у перасыльны пункт горада [[Аткарск|Аткарска]]а [[Свярдлоўская вобласць|Свярдлоўскай вобласці]]. 18 лютага начальнік санчасці Аткарскага перасыльнага пункта дакладваў начальніку перасылкі пра тое, што вязень Луцкевіч падлягае шпіталізацыі з дыягназам «міякардыт, знясіленне». Памёр [[23 сакавіка]] [[1942]] года, пахаваны ў той жа дзень у спецсектары камунальных могілак Аткарска{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=86}}.
 
Рэабілітаваны ў [[1989]] годзе.
Радок 87:
 
== Навуковая дзейнасць, публіцыстыка ==
Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газеце «[[Наша доля]]» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пачатку ХХ ст. крытыкаваў аграрную і нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Развіццё беларускага вызваленчага руху звязаў з развіццём капіталістычных адносін і станаўленнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1917 годзе выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 годзе (разам з [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]) — «Беларускі правапіс»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ). Даследаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі і рэфератамі па гэтым пытанні. Вывучаў мову [[Францыск Скарына|скарынаўскіх]] выданняў і [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529]] («Чатырохсотлецце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных прац «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай культуры, мастацтва і літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Вязніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіцце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысвяціў жыццю і творчасці [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|Алеся Бурбіса]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]], [[Казімір Сваяк|Казіміра Сваяка]] і інш. Пераклаў на беларускую мову працу [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафана Доўнар-Запольскага]] «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Элементарную алгебру» Андрэя Кісялёва і падручнік Вальдэмара Остэрлёфа і Язэпа Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін з перакладчыкаў [[Новы Запавет|Новага Запавета]] і [[Псалтыр|Псалтыра]]а ([[Хельсінкі]], 1931) і інш{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}.
 
Адзін з першых, хто звярнуўся да асобы [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], як да пачынальніка беларускага палітычнага вызвалення. У канцы [[1920]] года асоба Каліноўскага згадваецца ў артыкуле Антона Луцкевіча «Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры». У [[1924]] годзе прысвяціў Каліноўскаму адмысловае эсэ «Дыктатар Літвы». У эсэ і прадмове да ўспамінаў «За дваццаць пяць гадоў» Антон Луцкевіч глядзеў на Кастуся Каліноўскага як на краёўца, адзначаючы пры тым, што «''Каліноўскі бадай, ці ня першы... разглядае беларускае пытанне ў чыста палітычнай плашчыні, але ўжо не як частку „польскага пытання“ (як рабілі ягоныя папярэднікі), а як пытанне зусім самастойнае, ды стараецца збудзіць прыспаныя сялянскія масы дзеля барацьбы за палітычнае вызваленне Беларусі й Літвы (былога Вялікага Княства Літоўскага) — у імя нацыянальнай і рэлігійнай свабоды, у імя сацыяльных інтарэсаў беларускага сялянства...''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=8}}.
Радок 182:
[[Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Род Луцкевічаў]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]