Алег Антонавіч Яноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Узнагароды: clean up з дапамогай AWB
Радок 24:
У 1966 г. скончыў Радашковіцкую васьмігадовую, у 1968 г. — Заслаўскую сярэднюю школу № 2.
 
З 1973, пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, — старэйшы лабарант кафедры гісторыі СССР таго ж факультэта; афармляў музей гісторыі БДУ. З'яўляўсяЗ’яўляўся членам Камітэта народнага кантролю універсітэта. З 1977 году чытаў лекцыі і вёў заняткі па гісторыі СССР і грамадазнаўству на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ. З 1978 г. — выкладчык кафедры гісторыі СССР; выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні, на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта і на завочным факультэце БДУ. У 1980 г. скончыў завочную аспірантуру па кафедры гісторыі СССР пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры А. І. Кажушкова.
 
З 1983 г. — дацэнт кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду; з 1991 г. — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 1996 г. — дэкан гістарычнага факультэта. З 1998 г. адначасова — загадчык кафедры гісторыі Расіі. З 2000 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце; з 1 лістапада 2001 па снежань 2003 года — першы прарэктар БДУ. Працягвае загадваць кафедрай гісторыі Расіі.
Радок 30:
У 1990-я гг. чытаў агульныя курсы па гісторыі Расіі са старажытных часоў да канца XVIII ст., спецыяльныя курсы па праблемах знешняй і ўнутранай палітыцы краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Чытае лекцыі па агульнапрафесійнай дысцыпліне «Гісторыі Расіі і Украіны» (з старажытных часоў да канца XVIII ст.), а таксама спецыяльныя курсы:
* Знешнепалітычны фактар у фарміраванні і эвалюцыі расійскай дзяржаўнасці;
* Універсітэт як адмысловая сацыяльная канструкцыя і суб'ектсуб’ект грамадска-палітычных працэсаў у Расіі і Беларусі;
* Унутраная палітыка Кацярыны ІІ: кансерватызм і навацыі;
* Знешняя палітыка і дыпламатыя Рурыкавічаў і першых Раманавых (ад Івана III да Пятра I);
Радок 42:
Удзельнічаў у станаўленні новай сімволікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта («папараць-кветка»); ініцыяваў шматтомнае выданне абраных навуковых прац БДУ (1921—2001) розных напрамкаў. Упершыню ў сусветнай практыцы вышэйшай школы ініцыяваў ўвядзенне новага прадмета — універсітэтазнаўства.
 
З'яўляўсяЗ’яўляўся членам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, вучоным сакратаром Аб'яднанагаАб’яднанага Савета БДУ. З'яўляеццаЗ’яўляецца чальцом рэдкалегіі навуковых гістарычных часопісаў.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Радок 124:
 
{{DEFAULTSORT:Яноўскі Алег Антонавіч}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Постаці савецкай гістарыяграфіі]]