Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 7:
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы = Якуб Колас, Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй "сацыяліст", Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік
| Дата нараджэння = {{Датанараджэння|3|11|1882|22|10}}
| Месца нараджэння = [[Мікалаеўшчына]], [[Расійская імперыя]]
| Дата смерці = {{Датасмерці|13|8|1956}}
| Месца смерці = [[Мінск]], [[БССР]]
| Грамадзянства = [[Расія|Расійская імперыя]], [[СССР]]
| Род дзейнасці = празаік,<br /> паэт, драматург
| Гады актыўнасці =
| Кірунак =
Радок 28:
 
=== Маладосць ===
Нарадзіўся ў сялянскай сям'ісям’і Міхала Казіміравіча і [[Ганна Юр'еўна Міцкевіч|Ганны Юр'еўныЮр’еўны (народжаная Лёсік)]] з вёскі [[Вёска Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён|Мікалаеўшчына]] (цяпер за 12 км ад [[горад Стоўбцы|Стоўбцаў]]). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажыла толькі 9. Бацька быў [[ляснік]]ом у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Браты Уладзімір (1879—1954), Алесь (1880—1940), Іосіф (1895—1980), [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|Міхал]] (1897—1991), сёстры Міхаліна (1887—1977), Юзэфа (1891 — 19641891—1964), Марыя (1900). Неўзабаве па нараджэнні Ко́стуся, так звалі Канстанціна дома, сям'ясям’я пераехала ва ўрочышча Ласток (або [[Сухошчына]]), потым, у 1890—1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны.
Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.
 
На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскую настаўніцкую семінарысемінарыю]]ю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклорны матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на [[Палессе|Палессі]] ў вёсках [[Аграгарадок Люсіна|Люсіна]] (цяпер [[Ганцавіцкі раён]]), [[Вёска Пінкавічы|Пінкавічы]] (цяпер [[Пінскі раён]]). Рабіў этнаграфічныя і фальклорныя запісы. Тым жа часам пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, уключыўся ў грамадскую дзейнасць, вёў тлумачальныя гутаркі з сялянамі. У 1905 годзе склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян з патрабаваннямі да памешчыка Зыгмунта Скірмунта, за гэта на пачатку 1906 года быў пераведзены з Пінкавіч на працу ў [[Вёска Верхмень|Верхменскае]] народнае вучылішча (цяпер [[Смалявіцкі раён]]). Актыўна ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзез’ездзе (9.7—10.7.1906) у Мікалаеўшчыне, з'ездз’езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых забаранілі настаўнічаць.
Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы [[Вёска Сані|Сані]] (цяпер [[Талачынскі раён]]), арганізатарамі якой былі [[Тэрэза Гардзялкоўская]] і яе сын [[Канстанцін Гардзялкоўскі]]. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы [[Усерасійскі саюз настаўнікаў|Усерасійскага саюза настаўнікаў]], скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.
Радок 52:
Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.
Па вайне да канца жыцця працаваў у АН БССР. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з'ездахз’ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у 1956 годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.
 
Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў<ref>[http://pda.sb.by/post/59291/ Сны и бронза Сымона-музыки] {{ref-ru}}</ref>. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Радок 61:
У семінарысцкія гады яшчэ болей захапіўся літаратурай, пазнаёміўся з творамі А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, [[Леў Талстой|Л. Талстога]], І. Хемніцара, [[Тарас Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], [[Іван Франко|І. Франко]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]]. Складаў вершы і байкі па-руску. Займаўся зборам беларускага этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу. Значна ўплыў на Костуся выкладчык семінарыі Ф. Кудрынскі, які заахвочваў літаратурныя заняцці і звярнуў увагу маладога паэта на вартасць пісання па-беларуску. Міцкевіч пачаў пісаць вершы і прозу на беларускай мове. Вершы гэтыя прысвячаліся прыродзе, нялёгкай долі селяніна. У тыя ж гады напісаны паэмы «Каля кастра» і «Страх», тэксты якіх не захаваліся, а таксама першая проза па-беларуску — нарыс «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле».
 
З пачаткам працоўнай ў 1900-я гады жанравы дыяпазон К. Міцкевіча пашыраецца, таксама яны ўжо болей дасканалыя, на гэты ж час прыпадае першая публікацыя. Дэбютаў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «[[Наша доля (1906)|Наша доля]]» за 1.9.1906 года, тут упершыню К. Міцкевіч скарыстаў псеўданім '''Якуб Колас'''. У «Нашай долі» за 15.9.1906 года пад псеўданімам '''Дзядзька Карусь''' надрукавана апавяданне К. Міцкевіча «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі — дэбют прозы пісьменніка. Тым жа часам К. Міцкевіч актыўны аўтар газеты «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». У творчасці К. Міцкевіча гэтага перыяду з'явілісяз’явіліся новыя формы, болей высокі ўзровень літаратурнай працы, ён піша алегарычныя апавяданні «Казкі жыцця», дзе філасофскі асэнсоўвае рэчаіснасць. Пісаў Я. Колас вершы і ў зняволенні ў Мінскім астрогу, якія ўдавалася перапраўляць на волю.
 
[[Файл:Якуб Колас. Песні жальбы. 1910.jpg|thumb|злева|«Песні жальбы». 1910]]
Радок 67:
 
[[Файл:Якуб Колас. Прапаў чалавек. 1913 г.jpg|thumb|«Прапаў чалавек». 1913]]
У 1910-я гады галоўная тэма творчасці Я. Коласа — жыццё беларускага сялянства. Вершы Я. Колас рэгулярна друкавала «Наша ніва». Выходзіць яго зборнік «Апавяданні» (Вільня, 1912), асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Нёманаў дар», «Тоўстае палена», зборнік вершаваных апавяданняў «Прапаў чалавек» (усё Санкт-Пецярбург, 1913), зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону «Родныя з'явыз’явы» (Вільня, 1914), п'есап’еса «Чарка ўсё на свеце робіць» (Петраград, 1916)
 
[[File:Novaja ziamlia 1923.jpg|thumb|left|150пкс|Першае выданне паэмы «Новая зямля» (1923)]]
[[Файл:Якуб Колас. Сымон-музыка. 1925.jpg|thumb|«Сымон-музыка». Мастак [[В. Дваркоўскі]]. [[1925]]]]
У паэтычных творах перыяду [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]], Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый гучаць антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам Беларусі ў новых гістарычных умовах, заклік да працы на карысць радзімы. Гэтыя творы ўвайшлі ў зборнік «Водгулле» (Мінску, 1922). Я. Колас працуе над раней пачатымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Пісаў і паасобныя драматургічныя творы, у т.л. п'есып’есы «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (абедзве 1917). У гэты ж час напісана большасць апавяданняў са зборніка «Казкі жыцця» (Коўна, 1921). У 1923 годзе асобным выданнем выйшла ўрэшце скончаная паэма «Новая зямля», а ў 1925 годзе 3-я рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка». Тым жа часам пашыраецца тэматыка твораў Я. Коласа, ад праблемаў вёскі ён звяртаецца да гістарычнага лёсу беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст. Створаны вялікія празаічныя творы, г.з. «палескія аповесці» — «У палескай глушы» (Вільня, 1923) і «У глыбі Палесся» (Мінск, 1927), часткі будучай трылогіі. У 1925 годзе выйшла п'есап’еса «Забастоўшчыкі», у чымсьці аўтабіяграфічная, пра беларускае настаўніцтва ў палітычнай барацьбе. У 1926 годзе выйшла аповесць «На прасторах жыцця» пра праблемы моладзі 1920-х гадоў.
 
Рэпрэсіі ў БССР 1920-х-1930-х гадоў, гібель калег, сяброў і сваякоў, сталая пагроза ўласнаму жыццю, адмоўна адбіліся на псіхалагічным стане Я. Коласа і яго творчасці. Да таго ж дадалася калектывізацыя, абмежаванне грамадскіх свабод, таталітарная ідэалогія. На думку коласазнаўцаў М. Мацюх і М. Мушынскага, у гэты час пісьменнік трапіў у цалкам залежнае ад савецкай сістэмы становішча з якога не было выйсця. Фактычна Я. Колас быў закладнікам і вымушаны быў адпавядаць ідэалагічным патрабаванням, міжволі прапагандуючы сацыялістычны рэалізм.
 
[[Файл:Якуб Колас. Адпомсцім. 1942.jpg|thumb|left|«Адпомсцім». 1942]]
У 1926 годзе Я. Колас пачаў паэму «На шляхах волі», пра цяжкія ўмовы часоў 1-й сусветнай вайны, над ёю ён працаваў у 1930-я і 1950-я гады, але не скончыў. Да тэмы падзей 1-й сусветнай вайны Я. Колас таксама звяртаўся ў п'есеп’есе «Вайна вайне» (1927—1938), да тэмы Грамадзянскай вайны ў аповесці «Дрыгва» (1933) і створанай на яе аснове п'есеп’есе «У пушчах Палесся» (1937). У 1932 годзе выйшла даволі схематызаваная аповесць «Адшчапенец» пра перавагі калектыўнай гаспадаркі перад аднаасобнай. У 1940 годзе Я. Колас пачаў паэму «Рыбакова хата» пра Заходнюю Беларусь у міжваеннай Польшчы.
 
Таксама ў 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна займаўся перакладамі з польскай, рускай і ўкраінскай моў («Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, Р. Тагора і інш.).
Радок 98:
Помнікі паэту пастаўленыя ў [[Мінск]]у (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы [[Мікалаеўшчына]], [[Навагрудак|Навагрудку]], у вёсцы [[Вёска Плоскае, Талачынскі раён|Плоскае]]<ref name="bel12">{{Крыніцы/БелЭн|12к}} — С. 431.</ref> [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]]. Бюст паэту ўсталяваны ў Нясвіжы. У Мінску працуе [[Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа]], яго філіялы знаходзяцца ў [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскім раёне]]: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.
 
Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўсяз’явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада [[Стоўбцы]]. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёйсям’ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і [[Янка Купала]]. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям'ясям’я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты.<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=78860 Тут рос Якуб Колас — фотарэпартаж]</ref>
 
У 1990 годзе ў вёсцы [[Пінкавічы]] запрацаваў музей Якуба Коласа пад кіраўніцтвам [[Івана Калошы]]. На адкрыцці прысутнічаў сын Коласа.