Герцагавіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Герцеговина
 
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 8:
 
Назва «Герцагавіна» азначае «Зямля герцага» і названа так у гонар [[Стэфан Вукшыч Косача|Стэфана Вукшыча Косачы]], які насіў тытул герцага ([[1448]]) і аб'яднаў землі сучаснай Герцагавіны пад сваім кіраваннем.
Герцагавіна мяжуе з [[Боснія|Босніяй]]й на поўначы, [[Чарнагорыя|Чарнагорыяй]]й на ўсходзе, [[Харватыя|Харватыяй]]й на захадзе, паўэксклавам Харватыі ([[Дуброўнік]]) на поўдні, а таксама мае выхад да Адрыятычнага мора працягласцю 8 км у раёне пасёлка [[Неўм]].
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Босніі і Герцагавіны}}
 
У раннім Сярэднявеччы Герцагавіна была падзелена на мноства незалежных княстваў. Паўночная Герцагавіна (гістарычныя вобласці [[Захум'е]] і [[Травунія]]) належалі кіраўнікам [[Сербія|Сербіі]] з дынастыі [[Неманічы|Неманічаў]]. Паўднёвая Герцагавіна ўваходзіла ў [[Сярэднявечная Харватыя|Каралеўства Харватыя]] аж да яго саюза з [[Венгрыя|Венгрыяй]]й у [[1102]] годзе. Пазней гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў Баснійскую дзяржаву, якая дасягнула свайго росквіту пры бане [[Твртка I|Твртку I]] у другой палове XIV стагоддзя. Да 1370 года ён пашырыў тэрыторыю Босніі да сучасных Босніі і Герцагавіны, заключыў саюз з [[Венгрыя|Венгрыяй]]й і з [[Дуброўніцкая рэспубліка|Дуброўніцкай рэспублікай]]. З [[1377]] года ён быў таксама каралём [[Сербія|Сербіі]], а з [[1390]] года, пасля таго, як ён захапіў Ілірыю і астравы Адрыятычнага мора — каралём Харватыі і Далмацыі. Тым часам Боснія адыгрывала ролю рэгіянальнай звышдзяржавы на Балканах, саступаючы па ўплыве толькі Венгрыі і [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]].
 
Пасля смерці Тврткі і паслаблення Босніі, [[Герцагства Святога Савы|Захум'ем]] кіравалі фактычна незалежныя князі з дынастыі Косачаў, [[Сандаль Храніч]] і яго пляменнік [[Стэфан Вукшыч Косача|Стэфан Вукшыч]]. [[20 студзеня]] [[1448]] года Стэфан паслаў ліст імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Фрыдрых III, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фрыдрыху III]], у якім назваў сябе «герцагам», з-за чаго пазней і ўзнікла назва «Герцагавіна».
Радок 21:
З [[1833]] па [[1851]] год Герцагавіна была асобным вілаетам, затым вілаеты Боснія і Герцагавіна былі аб'яднаны, і пасля 1853 года назва «Боснія і Герцагавіна» стала агульнаўжывальнай. У сярэдзіне XIX стагоддзя Герцагавіна была аб'ектам тэрытарыяльных прэтэнзій незалежнай [[Чарнагорыя|Чарнагорыі]]. Само славянскае насельніцтве Босніі і Герцагавіны перыядычна падымала антытурэцкія паўстанні, найбуйнейшым з якіх было паўстанне [[1875]]—[[1876]] гадоў. Да [[1878]] года Чарнагорыі ўдалося анексаваць частку тэрыторыі Герцагавіны, уключаючы [[Нікшыч]].
 
У [[1878]] годзе Боснію і Герцагавіну акупавала Аўстрыя. У [[1908]] годзе вобласць была фармальна анексавана. Нагодай да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] стала забойства эрцгерцага [[Франц-Фердынанд|Франца-Фердынанда]] ў сталіцы Босніі [[Сараева|Сараеве]]; прычынай забойства была незадаволенасць сербаў аўстрыйскай палітыкай перасялення сербаў у Босніі і Герцагавіне. Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі Боснія і Герцагавіна ўвайшлі ў склад [[Каралеўства Югаславія|Каралеўства Югаславія]].
 
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], з [[1941]] па [[1945]] год, Герцагавіна ўваходзіла ў склад фашысцкай [[Незалежная дзяржава Харватыя|Незалежнай дзяржавы Харватыя]], пры гэтым істотная частка яе тэрыторыі кантралявалася падраздзяленнямі партызан, [[Усташы|усташаў]] і [[Югаслаўскія войскі на радзіме|чэтнікаў]]. Пасля вайны Боснія і Герцагавіна сталі адзінай рэспублікай у складзе [[Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія|сацыялістычнай Югаславіі]].
Радок 28:
 
== Насельніцтва ==
Статыстыка насельніцтва, як відаць, істотна змянілася за час грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне. Апошні перапіс насельніцтва праводзіўся яшчэ да вайны, у [[1991]] годзе, і паводле яе вынікаў насельніцтва Герцагавіны склала 437 095 чалавек. Харваты Герцагавіны насяляюць вобласці ля мяжы з [[Харватыя|Харватыяй]]й, уключаючы [[Мостар]] і [[Таміслаўград]]. Мусульманскае насельніцтва традыцыйна пражывае ў даліне [[Нератва|Нератвы]]. Усходняя частка Герцагавіны, з цэнтрам у [[Трэбінэ]], населена сербамі і ўваходзіць у [[Рэспубліка Сербская|Рэспубліку Сербскую]].
 
{{зноскі}}
Радок 36:
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці БалканаўБалкан]]