Міхась Лынькоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхал (Міхась) Ціханавіч}} {{вызн|1=Лынькоў}} ([[30 студзеня]] [[1899]], в. Зазыбы (цяпер ВілейскіЛёзненскі р-н Віцебскай вобл. — [[21 верасня]] [[1975]]), беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
 
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі р-н). У 1919-1922 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў [[С. Булак-Балаховіч]]а. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925-1928 - адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928-1930 - рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў [[БелАПП]]. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), сакратаром аргкамітэта (1932-1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938-1948). Удзельнік [[паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» - орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941-1942 - рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943-1946 і 1949-1952 - дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва [[АН БССР]]. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921-1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940-1945). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР (з 1934).