13 491
праўка
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
'''Ашмянскі павет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на [[Беларусь|Беларусі]] ў [[XVI]] — [[XX]] стст. Цэнтр — [[Ашмяны]]. У часы [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] у складзе [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. У [[XVI]] — [[XVII]] стст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам»<ref>Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.</ref>.
У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. З [[1795]] г. Ашмянскі павет адыйшоў да [[Віленская губернія|Віленскай губерні]]. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў [[Ашмяны|Ашмянах]], Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, [[Смаргонь|Смаргоні]], Трабах), у канцы [[XIX]] — пачатку [[XX]] стст. з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чалавек.
|