Розніца паміж версіямі "Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)"

няма тлумачэння праўкі
'''Сло́німскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца - [[Слонім]].
 
Мяжа з [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскім паветам]] ішла па рацэр. [[Зельвянка]], з [[Наваградскі павет|Наваградскім]] — спачатку праходзіла па рацэр. [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], далей праставала да [[Пінскі павет|Пінскага павета]] паміж [[Сталавічы|Сталавічамі]], [[Палонка]]й, [[Уславічы|Уславічамі]] з аднаго боку і [[Бусяж]]ам, [[Быцень|Быценем]] і Слонімам з іншага.<ref name="sg">Powiat słonimski // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. 340</ref>
 
У Слонімскі павет уваходзілі тэрыторыі [[Слонімскае староства|Слонімскага гродавага]], [[Моўчадзьскае староства|Моўчадзьскага]], [[Здзітаўскае староства|Здзітаўскага]] і [[Сакалоўскае староства|Сакалоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
 
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «[[Пагоня|Пагоні]]».
 
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан павета як «амаль датла спалены і разграблены непрыяцелем»<ref>Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.</ref>.
 
{{зноскі}}
 
==Літаратура==
*Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.