Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
|Заўвагі =
}}
'''Рэ́чыцкі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] ў [[16 стагоддзе|XVI]]—[[18 стагоддзе|XVIII]] стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з'яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў [[горад]]зе [[Рэчыца]]. Адміністрацыйна дзяліўся на староствы: [[Чачэрскае староства|Чачэрскае]], Бабруйскае, Гомельскае, Прапойскае, Рагачоўскае, Рэчыцкае.
 
На поўначы межаваў з [[Менскі павет|Менскім паветам]] і [[Мсціслаўскае ваяводства|Мсціслаўскім ваяводствам]], на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і [[Старадубскі павет|Старадубскім паветам]] [[Смаленскае ваяводства|Смаленскага ваяводства]] і [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскім княствам]] (пазней з [[Расія|Расійскай дзяржавай]]), на поўдні — з [[Кіеўскае ваяводства|Кіеўскім ваяводствам]], на захадзе — з [[Мазырскі павет|Мазырскім паветам]] і [[Слуцкае княства|Слуцкім княствам]] [[Наваградскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]].<ref name="sg">Powiat rzeczycki // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|10}} S. 134</ref> Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай [[Гомельская вобласць|Гомельскае вобласці]], паўднёвай і паўднёва-заходняй [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], а таксама прылеглыя часткі [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[Расія|Расіі]] і [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] [[Украіна|Украіны]].
 
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «[[Пагоня|Пагоні]]».<ref name="evkl">[[Вячаслаў Насевіч]]. Рэчыцкі павет // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 534</ref> Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага [[кунтуш]]а, белых [[адвароты|адваротаў]] і [[жупан, адзенне|жупана]].
 
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна [[XVII]] ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 58%<ref>Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).</ref>.
 
== Гл. таксама ==