Капаткевіцка-Велікаборская ступень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Капаткевіцка-Велікаборская ступень''' (ад назвы гарадскога пасёлка [[Капаткевічы]] ў [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскім раёне]] і вёскі [[Вялікі Бор (Хойніцкі раён)|Вялікі Бор]] у [[Хойніцкі раён|Хойніцкім раёне]]) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім, [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкім]], [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім]] і Хойніцкім раёнах [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]], у Цэнтральнай структурнай зоне [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]]. Вылучаецца па паверхні крышталічнага фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. На поўначы абмежавана Чырвонаслабодскім і Маладушынскім разломамі, на поўдні праз серыю лакальных разломаў сучляняецца з [[Петрыкаўскі пахаваны выступ|Петрыкаўскім]] і [[Хойніцка-Хобненскі пахаваны выступ|Хойніцка-Хобненскім]] пахаванымі выступамі. Распасціранне Капаткевіцка-Велікаборскай ступені субшыротнае. Даўжыня каля 150 км, шырыня 15—25 км.
 
Паверхня крышталічнага фундамента ў межах ступені залягае на адзнаках ад -2,2 да -6 км. Платформавы чахол складаюць верхнепратэразойскія (магутнасць да 132 м), [[дэвон]]скія (падсалявыя тэрыгеннятэрыгенныя магутнасцю 175—270 м, падсалявыя карбанатныя 150—260 м, ніжнесаляносныя да 1518 м, міжсалявыя да 500 м, верхнесаляносныя да 1500 м), [[каменнавугальны перыяд|каменнавугальныя]], [[пермскі перыяд|пермскія]], [[мезазой]]ска-[[кайназой]]скія надсалявыя (да 3000 м) адклады. Падсалявыя адклады разрыўнымі парушэннямі разбіты на асобныя блокі, якія апускаюцца на поўнач ([[Капаткевіцкая зона падняццяў|Капаткевіцкая]], [[Гарохаўская зона падняццяў|Горахаўская]] зоны падняццяў, [[Вятчынскае падняцце|Вятчынскае]], [[Усходне-Вятчынскае падняцце|Усходне-Вятчынскае]], [[Уборацкае падняцце|Уборацкае]], [[Маканавіцкае падняцце|Маканавіцкае]] падняцці і інш.). З падсалявых карбанатных адкладаў на Заходне-Бабровіцкай і Савіцкай плошчах атрыманы прытокі нафты. Інтэнсіўнае фарміраванне падняццяў Капаткевіцка-Велікаборскай ступені пачалося ў лівенскі час позняга дэвону і працягвалася да мезазою.
 
== Літаратура ==