Розніца паміж версіямі "Новагародскі павет"

няма тлумачэння праўкі
}}
'''Новагародскі павет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] ў [[XV стагоддзе|XV]]—[[XVIII стагоддзе|XVIII]] стст. Сталіца — [[Наваградак]].
 
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна [[XVII]] ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%<ref>Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).</ref>.
 
Мяжа са [[Слонімскі павет|Слонімскім паветам]] ішла па рацэ [[рака Моўчадзь|Моўчадзь]], далей праставала да [[Пінскі павет|Пінскага павета]] паміж [[Сталавічы|Сталавічамі]], [[Палонка]]й, [[Уславічы|Уславічамі]] з аднаго боку і [[Бусяж]]ам, [[Быцень|Быценем]] і [[Слонім]]ам з іншага.