Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 215:
::: Удакладненне, якое не прэтэндуе на дакладнасць, цікава. А навошта яно тады ў дадзеным выпадку (для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак)? Працэс «раянавання» у Савецкай Расіі/СССР працягваўся да 1929 г. Да гэтага, з 1917 г., існавала «Палажэнне аб кіраванні губерняй», якое прымаў кожны губернскі з'езд саветаў. І якім, таксама, ствараліся новыя адміністрацыі. Вы прапануеце пісаць пра павет як цэлае з XIX ст. да 1929 г.? Удакладненне «РСФСР» ідэальнае, бо паветы Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ніколі не ўваходзілі ў склад ССРБ/Літ-БелССР/БССР да ўзбуйненняў 1924-1926 гг. Пакуль я працую над падзелам паветаў паміж ВКЛ і Імперыяй. Паспрабаваў зрабіць эксперымент — падзел паміж Імперыяй і Саветамі, бо розныя дзяржавы, і гістарычныя эпохі (Найноўшы час у гісторыі пачынаецца з 1917/18 г.), а гістарычныя паветы існуюць, як быццам, ніякіх зменаў у перыядах гісторыі чалавецтва не адбылося.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 00:42, 20 ліпеня 2018 (MSK)
:::: Пра гістарычныя эпохі неяк незразумела, швейцарскія кантоны існуюць з XIII стагоддзя, з таго часу змянілася шмат эпох і дзяржаў, але асобныя артыкулы, думаю, ніхто рабіць не будзе. Паветы Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у студзені-лютым 1919 года ўваходзілі ў ССРБ (дарэчы, калі не памыляюся, тады планавалі ССРБ замест губерняў/паветаў падзяліць на 7 раёнаў, але так да справы не дайшло), а пасля ўзбуйнення 1924 года непрацяглы час (можа які месяц) паветы былі ў складзе БССР. У 1917 годзе паміж рэвалюцыямі таксама незразумела што з паветамі рабіць. Падобная праблема можа мець месца і для паветаў міжваеннай Польшчы, якія ў 1939—1940 таксама "па інэрцыі" ўваходзілі ўжо ў БССР (зараз у нас няма пра іх асобных артыкулаў). Зараз ёсць запыт [[Вікіпедыя:Да падзелу#Паветы]], дзе прапануецца падзяліць на паветы ВКЛ, Расійскай імперыі (да 1924/1926 гадоў) і міжваеннай Польшчы (да 1940 года). Магчыма, ёсць сэнс абмеркаваць з супольнасцю больш дэтальны падзел на гэтай старонцы ці на Форуме, прывесці [[Аршанскі павет (РСФСР)]] як прыклад таго, як будзен выглядаць.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 09:48, 20 ліпеня 2018 (MSK)
::::: Сп. [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]], я не супраць абмеркавання. Уваходзілі яны ў ССРБ фармальна і толькі на паперы. 1 студзеня абвясцілі ССРБ, а ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) выключылі са складу рэспублікі вышэй пералічаныя губерні, што пацвярдзіў I Усебеларускі з'езд Саветаў (2-3 лютага). І больш яны, да ўзбуйненняў, у складзе савецкай Беларусі не знаходзіліся. Я лічу, што калі адм. адзінка існавала ў складзе дзяржавы некалькі месяцаў-год, удакладненне не патрэбна. Іншая справа, калі адм. адзінка існавала больш за год, ды яшчэ перайшла з адной палітычнай сістэмы ў іншую. Буду працаваць пакуль над падзелам адм. адзінак ВКЛ/Імперыя/2-я Рэч Паспалітая.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 11:29, 20 ліпеня 2018 (MSK)