Зялёны Луг (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
На свабоднай тэрыторыі, прылеглай да вуліц Каліноўскага, Кальцова, Сядых і Шырокай, размясціліся мікрараёны Зялёны Луг 1, 2 і 3 — адны з першых мікрараёнаў Мінска. Забудаваны пераважна 5-павярховымі дамамі. Уздоўж Лагойскага тракта і вуліцы Каліноўскага рытмічна пастаўлены індывідуальна запраектаваныя 9-павярховыя дамы, іх дапаўняюць дамы вежавага тыпу ўнутры мікрараёнаў.
 
Мікрараёны 4 і 5 (забудоўваліся ў [[1980-я]]) размешчаны ўздоўж [[Сляпянская водная сістэма|Сляпянскай водна-паркавай сістэмы]] на 2 тэрасах: на ніжняй ([[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вуліцы Каліноўскага]], [[Вуліца Сядых, Мінск|Сядых]]) пастаўлена група інтэрнатаў кропкавага тыпу з блокамі абслугоўвання, на верхняй (Лагойскі тракт, [[вуліца Цікоцкага, (Мінск)|вуліцы Цікоцкага]], [[вуліца Карбышава, Мінск|Карбышава]]) — жылыя дамы складанай канфігурацыі, планы якіх адпавядаюць пластыцы [[рэльеф]]у. Новыя мікрараёны адрозніваюцца ад раней пабудаваных больш буйным маштабам забудовы; у кампазіцыі дваровай прасторы вялікую ролю адыгрывае раскрыццё ўнутранай прасторы ў навакольнае асяроддзе. Пры забудове Зялёнага Луга-5 былі прымененыя каскадныя жылыя дамы пераменнай паверхавасці, размешчаныя ўпоперак гарызанталяў. Нарастанне паверхавасці дамоў у бок павышэння рэльефу падкрэслівала і выяўляла
 
Працягам забудовы жылога раёна за Лагойскі тракт ([[вуліца Мірашнічэнкі, Мінск|вуліца Мірашнічэнкі]], [[МКАД (Мінск)|МКАД]]) з'яўляюцца мікрараёны 6 і 7. Праекціроўшчыкамі добра выкарыстаны маляўнічы рэльеф для пастаноўкі ўздоўж гарызанталей працяглых крывалінейных у плане 9-павярховых дамоў, якія кантрастуюць з дамамі вежавага тыпу. Эфект узмацняецца таксама і іх каляровым вырашэннем.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}