Сымон Вікенцьевіч Барыс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
'''Сымон Вікенцьевіч Барыс''', {{ДН|20|5|1937}}, в. [[Вёска Касічы|Касічы]] Вілейскага павета — беларускі [[педагог]], [[журналіст]], [[фалькларыст]], [[этнограф]], [[гісторык]], [[краязнаўца]].
 
== Біяграфія ==
Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] ([[1957]]).
 
Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт [[Наўгародскі педагагічны інстытут|Наўгародскага педагагічнага інстытута]] ([[1965]]), аспірантуру пры [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР]].
 
Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе [[Наўгародская вобласць|Наўгародскай вобласці]] і Браўкоўскай школе [[Мінскі раён|Мінскага раёна]], рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў [[Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна|Брэсцкім педагагічным інстытуце]]. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела [[Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту|Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту]], рэдактарам часопіса «[[Роднае слова (1988)|Беларуская мова і літаратура ў школе]]».
 
У [[1992]] [[2012]] гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «[[Беларускі гістарычны часопіс (1993)|Беларускага гістарычнага часопіса]]». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З [[1977]] года жыве ў [[Мінск]]у.
 
Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.