Івацэвіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Заменена растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
Радок 52:
 
== Геаграфія ==
=== Рэльеф ===
Паверхня раёна плоскаўзгорыстая на поўначы і [[нізіна|нізінная]] на поўдні. Паўночную частку раёна займаюць схілы [[Слонімскае ўзвышша|Слонімскага ўзвышша]] і [[Баранавіцкая раўніна]], паўднёвую — [[Прыпяцкае Палессе]]. 70% тэрыторыі на вышыні 150—170 м, 25% на вышвні 140—150%. Найвышэйшы пункт 190 м (за 4 км на захад ад вёскі [[вёска Міронім|Міронім]]), самая нізкая адзнака 141 м (урэз возера [[возера Гошча|Гошча]]).
 
=== Геалогія ===
У тэктанічных адносінах паўночная частка раёна прымеркавана да [[Івацэвіцкі пахаваны выступ|Івацэвіцкага пахаванага выступу]] [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]]. Зверху залягаюць пароды [[чацвярцічны перыяд|чацвярцёвага]] ўзросту магутнасцю 60—80 м, у ледавіковых лагчынах да 125 м. Складзены з флювіягляцыяльных і марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Ніжэй залягаюць водна-ледавіковыя і марэнныя ўтварэнні бярэзінскага ўзросту. Чацвярцёвую тоўшчу падсцілаюць [[неаген]]авыя і [[палеаген]]авыя пяскі, алеўраліты (магутнасцю да 40 м), пашыраныя на захадзе раёна. Амаль паўсюдна развіты [[мелавы перыяд|мелавыя]] магутнасцю да 67 м (мел, мергель, пяскі), вендскія і рыфейскія магутнасцю да 170 м пясчана-гліністыя і ў меншай ступені вулканагенна-асадкавыя ўтварэнні. Магутнасць платформавага чахла 350—450 м. Паверхня крышталічнага фундамента на адзнаках 100—250 м ніжэй узроўня мора.
 
=== Глебы ===
У раёне пераважаюць [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]] і [[балотныя глебы]], якія займаюць 52 % агульнай плошчы землекарыстання. 45,8 % тэрыторыі раёна занята лясамі, 11 азёр займаюць плошчу 5 тыс. га, самае буйное з якіх — [[Возера Выганашчанскае|Выганашчанскае]], плошчай 2600 га.