Яўген Міхайлавіч Ладноў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
{{ДД}}
{{цёзкі2|Ладноў}}
[[File:Bnr4 130322.jpg|thumb|Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, [[Васіль Захарка]], [[Мікола Вяршынін (консул БНР)|Мікола Вяршынін]], [[Леанард Заяц]]; стаяць: [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], [[Янка Чарапук]], [[Яўхім Бялевіч]]. Кастрычнік [[1919]]  г. ([[БДАМЛіМ]]).]]
 
'''Яўген Міхайлавіч Ладноў''' ({{ДН|7|7|1880}}, [[Дзвінск]] — пасля [[1932]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў Віцебскай губерні. У [[1905]] член ваеннай арганізацыі [[эсэры|эсэраў]] у [[Горад Адэса|Адэсе]], удзельнік [[Рэвалюцыя 1905—1907 у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907]] у [[Расійская імперыя|Расіі]]. У гады [[Першая сусветная вайна|першай сусветнай вайны]] на фронце. Удзельнічаў у [[Дзяржаўная нарада, 1917|Дзяржаўнай нарадзе]] ў [[Масква|Маскве]], якая адбылася [[12 жніўня|12]]—[[15 жніўня]] [[1917]]. Прысутнічаў на [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім кангрэсе]], быў абраны ў склад яго выканкама. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычнiцкай рэвалюцыі]] за антысавецкую дзейнасць звольнены з вайсковай службы. У [[1918]] ваенны міністр ва ўрадзе [[БНР]], са снежня [[1919]] міністр замежных спраў. У лютым 1919 прызначаны ўрадам БНР членам, пазней старшынёй беларускай дэлегацыі на [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскую мірную канферэнцыю]].
Радок 8 ⟶ 10:
У 1921 Я. Ладноў увайшоў у склад [[Беларускі камітэт, Варшава|Беларускага камітэта ў Варшаве]] (віцэ-старшыня). Выкарыстаўшы ад’езд старшыні камітэта [[Л. Дубейкаўскі|Л. Дубейкаўскага]] на жыхарства ў [[Вільня|Вільню]] і палітычны разрыў апошняга з [[А. Луцкевіч]]ам, Я. Ладноў фактычна прысвоіў кіраўніцтва ў камітэце і пры падтрымцы часткі членаў разгарнуў дзейнасць арганізацыі ў паланафільным кірунку. Публічна выступаў «за саюз усіх славян праз Варшаву, Прагу, Бялград і Сафію». У 1923-24 Я. Ладноў склаў некалькі адозваў, у якіх абвінаваціў членаў [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] і большасць віленскіх беларускіх арганізацый у сувязях з сусветным масонствам і бальшавіцкай Масквой. [[10 мая]] [[1923]] [[Беларускае прэс-бюро]] распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што Ладноў з’яўляецца [[правакатар]]ам і рэкамендавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазбягаць блізкага знаёмства з ім».
 
Пазней жыў у [[Берлін]]е. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў аб [[масонства|масонствмасонстве]]е, звязваў яго дзейнасць з сусветным [[сіянізм|сіянізмам]]ам. Частка матэрыялаў адлюстроўвала палітычную дзейнасць расійскага масонства ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны і эміграцыі. У [[1932]] падрыхтаваў на імя [[прэзідэнт Германіі|прэзідэнта Германіі]] [[Гіндэнбург|Гіндэнбурга]]а шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе. Верагодна, частка сабраных матэрыялаў увайшла ў яго кнігу «Агнём і мячом, голадам і хваробамі» (Варшава, 1922). Некаторыя матэрыялы Я. Ладнова (дзённік, запісныя кніжкі, артыкулы, перапіска) захоўваюцца ў [[Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі]].
 
{{зноскі}}
Радок 20 ⟶ 22:
 
{{Міністры замежных спраў Беларусі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Ладноў Яўген Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:Міністры па ваенных справах БНР]]