Мінскае рэальнае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы
 
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 18:
Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек<ref name="МРУ"/>.
 
Вучылішча мела некалькі кабінетаў — натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагодзьдзя, адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Пецярбургскім]], {{нп3|Харкаўскі палітэхнічны інстытут|Харкаўскім тэхналагічным|ru|Харьковский политехнический институт}}, а таксама {{нп3|Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт|Рыжскім політэхнічным інстытутах|ru|Рижский технический университет}}<ref name="МРУ"/>.
 
Пасля рэвалюцыі 1917 года вучылішча спыніла сваё існаванне. У канцы 20-х гадоў XX стагоддзя тут, па адрасе Савецкая, 107, працаваў [[Мінскі дзяржаўны беларускі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага]]<ref name="МРУ"/>.
 
У [[Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі|Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі]] захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Мінскага рэальнага вучылішча<ref>[http://fk.archives.gov.by/fond/731/ Минское реальное училище Минской дирекции народных училищ, город Минск Минского уезда Минской губернии] {{ref-ru}}</ref>.