Сан (прыток Віслы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Рака | назва = Сан | родная назва = | выява = San z Sobnia.jpg | велічыня = | тлу...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:01, 23 ліпеня 2018

Сан (польск.: San, укр.: Сян) — рака ва Украіне (Туркіўскі раён, Львоўская вобласць) і Польшчы. Самы вялікі карпацкі (правы) прыток Віслы (басейн Балтыйскага мора).

Сан
Панарама ракі Сан з Собнінскага замку
Панарама ракі Сан з Собнінскага замку
Характарыстыка
Даўжыня 87 км
Басейн 16 700 км²
Расход вады 124 м³/с
Вадацёк
Выток Карпаты
 • Каардынаты 49°00′10″ пн. ш. 22°52′30″ у. д.HGЯO
Вусце Р. Вісла
 • Каардынаты 50°44′15″ пн. ш. 21°50′43″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вісла → Гданьская бухта
Краіна
physical
Сан (прыток Віслы)
Сан (прыток Віслы)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выток у Карпатах (Верхнія Бяскіды) на вышыні 900 м; значная частка верхняга цячэння — па мяжы Польшчы і Украіны. Па выхадзе з гор цячэ па халмістай раўніне, затым — па Сандамірскай нізіне. Упадае ў Віслу каля горада Сандаміра. Важнейшыя прытокі — Віслок (левы), Танеў (правы).

Разводдзе ў лютым-траўні, летам — самы нізкі ўзровень; летнія паводкі рэдкія. Сан выкарыстоўваецца для сплаву лесу; у ніжнім цячэнні суднаходны.

У верхнім цячэнні ўладкована Солінскае вадасховішча, ГЭС.

На Сане стаяць гарады Санак, Пшэмысль, Яраслаў.

У адпаведнасці з Сакрэтным дадатковым пратаколам да Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам (вядомаму як «Пакт Молатава-Рыбентропа»), па рэках Сан, Нараў і Вісла праходзіла мяжа сфер інтарэсаў Трэцяга Рэйха і СССР у Польшчы. З верасня 1939 г. Сан з'яўляецца памежнай ракой паміж СССР і Германіяй (з 1946 г. і ў цяперашні час — паміж Украінай і Польшчай толькі на невялікім участку ля вытока ракі).

Сан згадваецца ў песні «Ще не вмерла України», аснове дзяржаўнага гімна Украіны: «Станем, браття, у бій кривавий від Сяну до Дону». Аднак у афіцыйную рэдакцыю гімна гэтая частка песні не ўвайшла. Пры гэтым Украіна мае выхад да Сану, але не да Дона.

Літаратура

  • Сан, река // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Словарь современных географических названий / Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Шаблон:Poland-geo-stub