Лібералізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў [[феадалізм]]у і [[абсалютызм]]у, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.
 
У цэнтры палітычнай [[Філасофія|філасофіі]] лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максімальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносін, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля [[Дзяржава|дзяржавы]]. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і [[Закон, права|законузакона]]. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.
 
Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю [[таталітарызм]]у і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад [[анархізм]]у, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.