Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
вычытка
Радок 89:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю]] (1911), [[МВПІ]] (1920). У 1911—1914 гг. выкладаў у Рэчыцкім пачатковым прыходскім вучылішчы. У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] на [[Паўднёва-Заходні фронт, Першая сусветная вайна|Паўднёва— Заходнім фронце]], падпаручнік. Пасля дэмабілізацыі з пачатку 1918 г. — у [[Яраслаўль|Яраслаўлі]] (Расія),. удзельнікУдзельнік беларускага нацыянальнага руху, член арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]». З кастрычніка 1918 г. — у [[Мінск]]у, член [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. У 1919 г. — сакратар прэзідыума педагагічнай рады МВПІ, настаўнік 9-й Мінскай бел. школы 1-й ступені. Адзін з ініцыятараў стварэння ў студзені 1920 г. [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] (БКА), член яе ЦК, уваходзіў у 1-ю Мінскую канспіратыўную «пяцёрку» БКА па арганізацыі антыпольскага падполля і партызанскага руху.
 
Пасля прыходу бальшавікоў у Мінск у ліпені 1920 г. быў мабілізаваны ў [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвоную армію]], камандаваў узводам, ротай. З лістапада 1921 сакратар ЦВК і [[Савет Народных Камісараў БССР|СНК БССР]], з ліпеня 1924 г. — старшыня Полацкага акруговага выканкама,. садзейнічаўСадзейнічаў правядзенню [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] на далучаных да БССР усходніх беларускіх тэрыторыях. З лютага 1926 г. — [[НКУС БССР|наркам унутраных спраў БССР]], з верасня 1928 г. — [[Народныя камісары і міністры юстыцыі БССР|наркам юстыцыі]] і пракурор БССР. Член [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]] (1921—1931) і яго Прэзідыума (1921—1924, 1927—1931). Член [[Рэвізійная камісія КПБ|Рэвізійнай камісіі КП(б)Б]] у 1924—1925, ЦКК КП(6)Б у 1929—1931.
 
У канцы 1930 г. быў неабгрунтавана абвінавачаны як удзельнік «антыпартыйнай» групы [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|Ігнатоўскага]]—[[Зміцер Жылуновіч|Жылуновіча]], зняты з пасады і прызначаны старшынёй Бабруйскага райвыканкама. 18.2.1931 выведзены са складу ЦКК КП(б)Б. З восені 1931 загадчык рабфака [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], потым дырэктар [[Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны|Гомельскага сельскагаспадарчага педагагічнага інстытута]].
 
Арыштаваны 27.4.1937. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 29.10. кастрычніка 1937 г. «тройкай» [[НКУС БССР|НКУС]] быў асуджаны да [[Смяротная кара|вышэйшай меры пакарання]]. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
 
{{зноскі}}