Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
'''Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага''' пабудаванпабудавана каля в. [[Паддубна (Пружанскі раён)|Паддубна]] [[Пружанскі раён|Пружанскага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
За 2  км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912  г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала [[Аляксандр Пятровіч Тармасаў|А. П.  Тармасава]] 31.7.1812  г. [[Бітва пад Гарадзечнам|атрымалі перамогу]] над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж. Л.  Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчынай вайны]] была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992  — 93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».
 
== Архітэктура ==
У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму[[класіцызм]]у. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.  М.  Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г.  П.  Пашкоў, Л.  В.  Календа].  — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007.  — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
== Спасылкі ==
* {{Глобус Беларусі|https://globus.tut.by/poddubno/index.htm#chapel}}
* {{radzima|1007}}
 
[[Катэгорыя:Капліцы Беларусі]]