Розніца паміж версіямі «Венгерская аўтаномная вобласць»

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'thumb|right|ВАВ (у межах 1952—1960) на карце Румыніі Выява:Hungarian autonomous p...')
 
др
 
'''Венгерская аўтаномная вобласць''' ({{lang-ro|Regiunea Autonomă Maghiară}}, {{lang-hu|Magyar Autonóm Tartomány}}), у 1960—1968 '''Мурэш-Венгерская аўтаномная вобласць''' ({{lang-ro|Regiunea Mureş Autonomă Maghiară}}, {{lang-hu|Maros-Magyar Autonóm Tartomány}}) — нацыянальная вобласць у [[Румынія|Румыніі]], аўтаномія [[венгры ў Румыніі|венгерскай меншасці]] (субэтнічная група [[секеі]]) у паўднёвай [[Трансільванія|Трансільваніі]], якая існавала ў [[1952]]—[[1968]] гадах. Сталіца — [[Тыргу-Мурэш]] (Марашвашархей, {{lang-hu|Marosvásárhely}}).
 
У снежні [[1960]] пераназвана ў Мурэш-Венгерскую вобласць (па рацэ [[рака Мурэш|Мурэш]]), яе тэрыторыя зменена (гл. карту): плошча вобласці ў гэты перыяд складала 12,25 ттыс. км², насельніцтва 806 ттыс. чал. (1960)<ref>Краткая географическая энциклопедия, Том 3 / Гл. ред. Григорьев А. А. М.: Советская энциклопедия, 1962</ref>. Пасля гэтай змены межаў працэнт венгерскага насельніцтва ў вобласці зменшыўся з 77 % да 62 %.
 
У 1962 годзе бухарэсцкае выдавецтва «Мерыдыяны» выпусціла ў свет брашуру Дзьёрдзя Ковача, «Тыргу-Мурэш» (на некалькіх мовах) з вялікай колькасцю чорна-белых фотаздымкаў, якая стала своеасаблівым помнікам скасаванай пазней венгерскай аўтаноміі.
 
У [[1968]], праз тры гады пасля прыходу да ўлады [[Нікалае Чаўшэску]], вобласць была скасавана падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, якая адмяніла вобласці і вярнулайвярнула традыцыйны падзел Румыніі на паветы ([[жудзец]]ы). Пры гэтым была «ціха» ліквідавана і аўтаномія венграў, якую можна назваць апошнім асколкам старажытнай Трансільванскай дзяржаўнасці. Тэрыторыя Венгерскай АВ увайшла пераважна ў склад [[жудзец]]аў [[жудзец Мурэш|Мурэш]], [[Харгіта]], [[жудзец Кавасна|Кавасна]]. «Антывенгерскі курс доўгі час забяспечваў дыктатару Чаўшэску сімпатыі пэўных слаёў румынскага насельніцтва» — пісала ў 1990 г. «Ное Цюрхер Цайтунг».
 
У наш час на тэрыторыях былой Венгерскай АВ працягваюць кампактна пражываць венгры; у дзвюх з трох жудзецаў яны складаюць большасць насельніцтва. Па румынскіх законах аб меншасцях ва ўсіх адміністрацыйных адзінках, дзе венгры складаюць мінімум 20 % насельніцтва, [[венгерская мова]] з'яўляецца афіцыйнай на мясцовым узроўні.