Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

3 099 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на [[тэнгвар]]ы. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі [[Маргот]] пасяліўся ў Міжзем’і і [[эльфы (Міжзем’е)|эльфы]] пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».
 
== Сюжэт ==
{{Сільмарыліян}}
 
=== Айнуліндалэ ===
{{main|Айнуліндалэ}}
Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка [[Айнур]]»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш [[Эру Ілуватар|Ілуватар]] («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці [[дэміург]]аў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. [[Маргот|Мелькор]] — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне [[Арда (Міжзем’е)|Арды]] і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.
 
Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца [[валар]], а ніжэйшыя — [[маяр]]. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і [[Чалавек (Міжзем’е)|людзей]]), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.
 
=== Валаквента ===
{{main|Валаквента}}
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.
 
{{зноскі}}