Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

15 байтаў дададзена ,  3 гады таму
др
=== Акалабэт ===
{{main|Акалабэт}}
''Акалабэт'' («The Downfallen») складаецца прыкладна з 30 старонак і апавядае пра ўзвышэнне і заняпад астраўнога каралеўства [[Нуменар]], населенага [[дунаданАрагорн|дунатан]]амі. Пасля перамогі над Мелькорам Валар надалі востраў [[Эдайн|тром родам людзей]], якія дапамаглі эльфам у вайне з ім. З ласкі валар дунаданы атрымалі мудрасць і моц, а таксама большую [[працягласць жыцця]], чым якая-кольвек іншая раса, наблізіўшыся да вышэйшых эльфаў [[Аман]]а. І насамрэч Нуменар ляжаў бліжэй да Амана, чым да Міжзем’я. Аднак іх моц заключалася ў задавальненні і прызнанні факта смяротнасці. Падзенне Нуменора ў значнай ступені адбылося з-за ўплыву разбэшчанага мая [[Саўрон]]а (галоўнага Мелькоравага паслужніка), які ўзвялічыўся падчас Другой эпохі і вырашыў заваяваць Міжзем’е.
 
Нуменарцы вырушылі на Саўрона, які, пераканаўшыся, што не зможа адолець іх сілай, дазволіў паланіць сябе. У Нуменары ён неўзабаве зачараваў караля, [[Ар-Фаразон]]а, падбухторыўшы яго дамагацца бесьсмяротнасці, якой пазбавілі яго валар, пасеяўшы такім чынам зерне зайздрайсці ў сэрцах нуменарцаў, якія паступова настроіліся супраць эльфаў Захаду і валар. Такім чынам, усе веды і магутнасць Нуменара былі павернутыя на пошукі шляхоў уратавання ад смерці; аднак гэта толькі паслабіла іх і паскорыла паступовы працэс змяншэння працягласці жыцця ў бок усіх астатніх людзей. Саўрон параіў пайсці на валар вайной і адваяваць у іх бессмяротнасць, і пакланіцца яго гаспадару Мелькору, які, паводле яго слоў, зможа выканаць іх жаданне. Ар-Фаразон сабраў найвялікшае войска і флот, якія кольвек меў Нуменар, і выправіўся да Амана. Валар і эльфы Амана, ушчуваныя смуткам з прычыны чалавечай здрады, паклікалі на дапамогу [[Ілуватар]]а. Калі Ар-Фаразон высадзіўся, Ілуватар знішчыў яго флот і затапіў Нуменар у пакаранне за паўстанне супраць праведнага кіравання валар. У вялікай хвалі загінулі і ўсе дунаданцы, акрамя тых, якія сплылі на ўсход. Пасля патаплення Нуменара форма Зямлі была змененая з [[Плоская Зямля|плоскай]] на сферычную.