Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

2 байты дададзена ,  3 гады таму
др
Пасля знішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. [[Берэн]], чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дорыят, дзе закахаўся ў эльфійку [[Люціень]], каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. [[Саўрон]], магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.
 
Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, [[ГномГномы (Міжзем’е)|гномаў]] і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.
 
Найбольш пашаны дасталося братам [[Гурын]]у і [[Гуор]]у. Мелькор схапіў Хурына і наклаў на яго праклён, паводле якога той убачыць згасанне свайго роду. Сын Гурына, [[Турын Турамбар]], быў пасланы ў Дорыят, пакінуўшы маць і ненароджаную сястру ў бацькавым каралеўстве (разгромленым ворагам). Турын здзейсніў шмат ганаровых учынкаў, найвялікшым з якіх стала перамога над [[Цмок (Міжзем’е)|цмокам]] [[Глаўрунг]]ам. Нягледзячы на свой гераізм, Турын быў пад Мелькоравым праклёнам, і ён неспадзявана забіў свайго сябра Белега, ажаніўся і запладніў сваю сястру [[Ніэнор]], якую ніколі не бачыў. Перш чым іх сын паспеў нарадзіцца, з Ніэнор спалі цмокавы чары, якія пазбавілі яе памяці, і, усведаміўшы, чыё дзіцё яна носіць у чэраве, яна забіла сябе. Даведаўшыся праўду, Турын кінуўся на свой меч.