Шыман Марцін Казлоўскі: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
'''Шыман Марцін Казлоўскі''' ({{lang-pl|Szymon Marcin Kozłowski}}; {{ДН|5|11|1819}}, {{МН|Аліта||}}, [[Троцкі павет]] — {{ДС|14|11|1899}}, {{МС|Санкт-Пецярбург||}}) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, архібіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалогіі.
 
== Біяграфія ==
Сын Яна і Магдалены з [[Лянкевічы|Лянкевічаў]] [[Казлоўскія|Казлоўскіх]]. Скончыў шляхецкую школу ў [[Кейданы|Кейданах]], у [[1839]] паступіў у [[Вільня|Віленскую]] духоўную семінарыю, ад [[1841]] у Віленскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у Пецярбургу. Высвечаны на святара ў [[1844]]. Майстар тэалогіі ад [[22 чэрвеня]] [[1845]]. У [[1845]]—[[1848]] выкладчык у [[Каўнас|ковенскай]] гімназіі, прафесар маральнай тэалогіі і гамілетыкі ў Віленскай духоўнай семінарыі. У [[1848]]—[[1851]] выкладаў гісторыю касцёлу і кананічнае права, у [[1851]]—[[1863]] рэктар семінарыі. Ад [[1852]] канонік, ад [[1862]] прэлат-кусташ віленскае кафедральнае капітулы. Ад [[1866]] асэсар Духоўнага калегіуму, а ад [[1877]] рэктар Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу.