Ян I Ольбрахт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Пачатак
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
Калі ў Яна Ольбрахта і былі намеры ўзмацніць каралеўскую ўладу, то яны былі цалкам не спраўдзіліся; прывілеі шляхетскага саслоўя яшчэ больш павялічыліся падчас знаходжання на троне гэтага караля. Апынуўшысь ў цяжкім фінансавым становішчы, ён быў вымушаны шукаць падтрымку сярод шляхты, каб атрымаць ад яе неабходныя падаткі. Ў [[1496]] г. петракоўскі сейм зацвердзіў статут, паклаўшы пачатак [[прыгоннае права|прыгоннаму праву]] ў Польшчы і прышчыміўшы правы мяшчан, ў інтэрэсах [[шляхта|шляхецкага саслоўя]]. Шляхта была так задаволена гэтым статутам, што ахвотна выставіла значныя ўзброеныя сілы для экспедыцыі супраць [[Малдова|малдаўскага]] князя Стэфана. Ян Ольбрахт меў намер пасадзіць на прэстол Малдовы свайго брата [[Жыгімонт I|Жыгімонта]], каб зручней было потым весці барацьбу з турками. Экспедыцыя закончылася ў [[Букавіна|Букавіне]] страшнай паразай палякоў, якая пацягнула за сабой знішчальны напад татар і турок на Польшчу. Планы караля не спраўдзіліся; ён быў вымушаны падтрымліваць мір з туркамі, каб адгарадзіць сваю дзяржаву ад небяспечных ворагаў. Памёр [[17 жніўня]] [[1501]].
 
{{пачатак артыкулу}}
 
{{Манархі Польшчы}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Каралі польскія]]