Жвачныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 31 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q192164 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
 
== Апісанне ==
Жвачныя адрозніваюцца складанай сістэмай [[страваванне|стрававання]]. Верхніх разцоў няма, замест іх шчыльны мазольны валік. Карэнныя зубы маюць лунчатую будову, якая спрыяе расціранню корму. Іх страўнік мае агульную схему будовы і звычайна мае 4 аддзела: [[рубец, страўнік|рубец]], [[сетка, страўнік|сетка]], [[кніжка,Кніжка (страўнік)|кніжка]], [[сычуг]] (у [[аленькавыя|аленькавых]] адсутнічае кніжка). У рубцы жывуць сімбіятычныя [[пратысты]], якія ферментуюць [[цэлюлоза|цэлюлозу]] пры дапамозе сімбіятычных унутрыклеткавых бактэрый. Жвачныя могуць пераварваць частку гэтых сімбіёнтаў для атрымання жывёльнага бялку. Вялікае значэнне мае [[жвачка]] (адсюль назва). Карэнныя зубы вялікія, разцы і іклы толькі ў ніжняй сківіцы. У многіх добра развітыя рогі.
 
Жвачка ўяўляе сабой біялагічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога жвачныя жывёлы могуць лепш, чым іншыя траваедныя, ператраўліваць пажыўныя рэчывы грубых кармоў. Адбываецца рэфлекторна ў прамежках паміж кармленнем. Корм невялікімі порцыямі адрыгваецца з рубца і сеткі ў ротавую поласць, дзе перажоўваецца, увільгатняецца слінай і зноў заглынаецца; праз пэўны час цыкл паўтараецца. Паяўляецца ў жывёл з 3-га тыдня і стабілізуецца к 8—10 месяцам. У дарослых жывёл за суткі адбываецца 6—10 жвачных перыядаў.