Першая чвэрць: Розніца паміж версіямі

Аб’ём не змяніўся ,  3 гады таму
др
→‎top: clean up, перанесена: есяцов → есяцав (2) з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
др (→‎top: clean up, перанесена: есяцов → есяцав (2) з дапамогай AWB)
 
Паблізу [[экватар]]а [[Зямля (планета)|Зямлі]] Месяц у першай чвэрці ўзыходзіць прыкладна апоўдні, а заходзіць прыкладна апоўначы; ў іншых частках зямнога шара моманты усходу і заходу Месяца залежаць ад [[Пара года|пары года]], але ва ўсіх выпадках Месяц у першай квадры ўзыходзіць прыблізна праз 6 гадзін пасля ўзыходу Сонца і заходзіць прыкладна праз 6 гадзін пасля заходу Сонца; такім чынам, Месяц у першай чвэрці бачны вечарам і ў пачатку ночы<ref>Аднак у каляпалярных абласцях Зямлі Месяц на працягу сутак можа быць не бачны наогул альбо бачны ўвесь час, у залежнасці ад пары года.</ref>. Верхняя кульмінацыя Месяца ў першай чвэрці адбываецца каля 18 гадзін па мясцовым часе, ніжняя кульмінацыя — каля 6 гадзін раніцы. Месяц у першай чвэрці ўзыходзіць і заходзіць асветленым (заходнім) паўшар'ем наперад. [[Тэрмінатар, астраномія|Тэрмінатар]] для зямнога назіральніка ў час першай і апошняй квадры прадстаўляецца прамой лініяй, якая дыяметральна падзяляе дыск Месяца.
 
Для назіральніка, які знаходзіцца ў Паўночным паўшар'і Зямлі, у першай квадры асветлена правая палова Месяца, а ў Паўднёвым — левая. Бачная [[зорная велічыня]] Месяца пры гэтым роўная -9<sup>m</sup> (гэта ярчэй, чым у апошняй чвэрці, бо ў заходняй палове Месяца менш [[МесяцоваеМесяцавае мора|мораў]], чым ва ўсходняй, калі не ўлічваць [[рэфракцыя|рэфракцыю]]). Асветленасці, якую дае Месяц у першай чвэрці, ужо дастаткова, каб прадметы на Зямлі адкідвалі цені, але гэтыя цені невыразныя.
 
У рымскім календары на дзень першай квадры Месяца першапачаткова прыпадалі Ноны дадзенага месяца (5 ці 7 дзень пасля календ).
Амплітуды прыліваў і адліваў ў моманты першай і апошняй чвэрці мінімальная (квадратурныя прылівы), бо прыліўныя хвалі ад Месяца і Сонца ў гэты час знаходзяцца ў проціфазе.
 
Падчас першай квадры Месяц рухаецца за Зямлёй ў арбітальным руху пары Зямля-Месяц па арбіце вакол Сонца, адстаючы прыкладна на 400 тыс. км (радыус [[Арбіта Месяца|месяцоваймесяцавай арбіты]])<ref name=gusev>Е. Б. Гусев. Качественные задачи по астрономии. — Рязанский государственный педагогический университет им. С. А. Есенина, 1996. — [http://www.astronet.ru/db/msg/1179964/node22.html 2.7. Луна.]</ref>. У гэты час для назіральніка, які знаходзіцца на Месяцы, Зямля будзе бачна ў апошняй чвэрці, бо фазы планеты і спадарожніка заўсёды супрацьлеглыя (маладзік адпавядае «поўні» для Зямлі і г. д.)<ref name=gusev/>.
 
{{зноскі}}
173 939

правак