Мікалай Васілевіч Зябніцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
 
У красавіку [[1942]] года Зябніцкі быў прызначаны камісарам партызанскага атрада НКГБ БССР імя Дзяржынскага (больш вядомы як атрад «Другія»). Група выконвала спецыяльныя аперацыі на тэрыторыі Беларускай ССР. Так, [[4 ліпеня]] [[1942]] года атрад захапіў сакрэтныя дакументы аб дыслакацыі і стане некалькіх нямецкіх часцей. Падчас бою атрымаў цяжкае раненне, ад якога неўзабаве памер, камандзір атрада Павел Качуеўскі. Зябніцкі прыняў камандаванне атрадам на сябе. Атрад пад яго кіраўніцтвам праводзіў аперацыі ў [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]], [[Гомельская вобласць|Гомельскай]], [[Арлоўская вобласць|Арлоўскай]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай]], [[Палеская вобласць|Палескай]], [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] абласцях, знаходзчыся ў тыле ворага дваццаць месяцаў. За гэты час атрад здабыў вялікую колькасць важнейшай інфармацыі, пераданай у Цэнтр. Байцы атрада знішчылі 5 эшалонаў, 19 легкавых і грузавых аўтамашынаў, 377 салдатаў і афіцэраў праціўніка, разгромлены 13 акупацыйных валасных упраўленняў і турма ў [[Васілевічы|Васілевічах]], што дазволіла вызваліць 90 зняволеных, некалькі гарнізонаў. Байцы атрада рапрагандавалі цэлы паліцэйскі атрад, які са зброяй перайшоў на іх бок. На базе атрада былі сфарміраваны яшчэ тры разведвальныя групы. Яго колькасць узрасла да 219 чалавек<ref name="wh"/>.
 
Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад [[1 студзеня]] [[1944]] года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руха ў Беларусі» [[старшы лейтэнант]] Мікалай Зябніцкі быў удастоены высокага звання [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]] з уручэннем [[Ордэн Леніна|ордэна Леніна]] і [[Медаль «Залатая Зорка»|медаля «Залатая Зорка»]] за нумарам 3206<ref name="wh"/>.
 
Пасля заканчэння вайны Зябніцкі працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі СССР. У сакавіку [[1955]] года быў звольнены ў запас. Жыў у [[Гомель|Гомелі]]. Памер [[29 лістапада]] [[1975]] года. Пахаваны ў Гомелі<ref name="wh"/>.
 
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі [[Ордэн Чырвонага Сцяга|Чырвонага Сцяга]] і [[Ордэн Чырвонай Зоркі|Чырвонай Зоркі]] і шэрагам медалёў<ref name="wh"/>.
 
{{зноскі}}