Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 56:
 
== Гісторыя ==
30 студзеня 1975 года на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе пусцілі секцыю 100 комплескукомплексу ЛК-6У № 1 і атрымалі першы аўтамабільны [[бензін]]. Першапачаткова глыбіня нафтапепрацоўкі складала 50%, у выніку чаго істотную частку вырабаў складала [[мазута]], якая ішла на патрэбы энергетыкі. За 1991—1994 гады Мазырскі НПЗ амаль 4-кратна скараціў нафтаперапрацоўку. У 1994 г. завод ператварылі ў [[адкрытае акцыянернае таварыства]]. 30 студзеня 2004 года ўвялі ў дзеянне камбінаваную ўстаноўку каталітычнага крэкінгу, што павялічыла глыбіню нафтаперапрацоўкі і адбору светлых нафтапрадуктаў. Таксама гэта дазволіла выкарыстоўваць у якасці сыравіны сумесь водаачышчанага вакуўмнага газойля і мазуту нізкасярністай нафты. Выпуск аўтамабільнага бензіну вырас у 1,5 разу, звадкаванага газу — удвая. У 2006 годзе пабудавалі блок вылучэння бензольнага канцэнтрату і ўстаноўку экстрактыўнай дыстыляцыі [[бензол]]у. Гэта зменшыла колькасць бензолу ў высокаактанавых бензіне адпаведна еўрапейскаму стандарту EN 228 і дазволіла атрымаць нафтавы бензол для пастаўкі ў якасці сыравіны на патрэбу нафтахімічнай прамысловасці. Чысты [[прыбытак]] завода ў 2006 годзе склаў 353 млрд [[беларускі рубель|беларускіх рублёў]] ($164,5 млн). 17 мая 2007 года ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод» выступіла сузаснавальнікам [[ЗАТ]] «[[Беларуская нафтавая кампанія]]» разам з ААТ «[[Нафтан (завод)|Нафтан]]» (НаваполацакНаваполацк) і УП «[[Беларуснафта]]» (Гомель). «Беларуская нафтавая кампанія» адчыніла замежныя прадстаўніцтвы ў 5 краінах Еўропы — Англіі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіне. Праз гэтыя прадстаўніцтвы наладзілі экспарт у 20 краінаў свету, у тым ліку 14 краін Еўропы. Пагатоў «Беларуская нафтавая кампанія» стала прадаваць нафтапрадукты і на ўнутраным рынку Беларусі. У 2008 годзе запусцілі комплексную ўстаноўку фторыставадароднага [[Алкілаванне|алкілавання]]. У выніку атрымалі алкілат, які служыць высокаактанавым дадаткам да бензіну<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Ірына Асташкевіч, Віктар Пазнякоў.|загаловак=Галоўнае — правільна выбраная стратэгія і паслядоўная тактыка|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130731/1375270654-galounae-pravilna-vybranaya-strategiya|выданьне=[[Звязда]]|тып=газета|год=31 ліпеня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-140-27505-ot-31072013 140 (27505)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/07/1375267036_4.pdf 4], [http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/07/1375267036_5.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
На 2009 г. завод меў магутнасць перапрацоўкі нафты ў 12 млн [[тона]]ў штогод, з якіх загружанымі былі каля 11 млн тонаў. За год вырабляў каля 2,5 млн т аўтабензіну і 2,4 млн т дызельнага паліва<ref>{{Артыкул|аўтар=Павел Бераснеў.|загаловак=МНПЗ будзе інвеставаць нягледзячы на двухразовае скарачэнне прыбытку|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=42219|выданне=Звязда|тып=газета|год=2 верасня 2009|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2009-09-02 164 (26522)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/42211/2ver-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. У 2010 годзе дадалі ўстаноўку водаабязсеркавання бензіну каталітычнага крэкінгу, што зьменшылазменшыла ўтрыманне серы ў высокаактанавым бензіне адпаведна еўрапейскаму стандарту EN 228:2008. Таксама адпаведна гэтаму стандарту сталі серыйна вырабляць бензін для аўтамабіляў экалягічнай класа 5. Гэта стала магчымым дзякуючы даданню ў рэцэптуру метыл-трэт-бутылавага эфіру, які ёсць высокаактанавым [[тлен]]азмяшчальным дадаткам. У маі і чэрвені 2010 года «Мазырскі НПЗ» прыняў пробныя пастаўкі 80 000 тонаў нафты з [[Венесуэла|Венесуэлы]] праз чарнаморскі порт у [[Адэса|Адэсе]] (Украіна). На пачатку 2011 года запусцілі новую ўстаноўку вытворчасці [[вадарод]]у. У студзені 2012 года ўвялі ў дзеянне ўстаноўку водаачысткі дызельнага паліва, што дазволіла вырабляць яго паводле еўрапейскага стандарту EN 590. У снежні 2012 года пабудавалі ўстаноўку ізамерызацыі пентан-гексанавай фракцыі, прызначанай для атрымання [[ізамерызат]]у, які ёсць экалагічна чыстым высокаактанавым складнікам бензіну. Гэта дазволіла атрымаць бензін экалагічнага класа 5 АІ-92-К5-Еўра паводле СТБ 1656-2011 і адпаведна стандарту EN 228, а таксама спыніць выпуск нерэнтабельнага нізкаактанавага бензіну «Нармаль-80» і сыравіннага бензіну для [[піроліз]]у. У выніку вытворчасць высокаактанавага бензіну перавысіла 200 000 тонаў за год. За 2010—2012 гады «Мазырскі НПЗ» увёў у дзеянне 7 новых прамысловых установак агульнай вартасцю $685 млн<ref name="а"/>.
 
У 2012 годзе ААТ «НПЗ» паставіла да 65% вырабаў за мяжу. Звыш паловы вырабаў накіравалі ў краіны Заходняй ([[Нідэрланды]] і [[Англія]]) і Паўночнай Еўропы ([[Швецыя]] і Данія). Траціна экспарту прыпала на Украіну, куды пераважна паставілі дызельнае паліва і бензін. У межах міжурадавага пагаднення ў Расію прадалі істотную частку бензінаў АІ-92 і АІ-95. У [[Італія|Італію]] праз [[Чорнае мора|чарнаморскія]] парты паставілі топачную мазуту. У 2012 годзе перапрацавалі 11,91 млн тонаў нафты, што было найбольшым паказнікам за 10 гадоў. [[Рэнтабельнасць]] склала каля 10%. У 2013 годзе 80% бензіну адпавядала стандарту «Еўра-4», рэшта — «Еўра-5». Глыбіня нафтаперапрацоўкі складала каля 70%. За 2010—2013 гады для змяншэння выкідаў «Мазырскі НПЗ» увёў у дзеянне 2 новыя блокі абаротнага водазабеспячэння, устаноўку ўтылізавання [[Серавадародная кіслата|серавадародазмяшчальнага]] газу, станцыю [[Ультрафіялетавае выпраменваньне|ўльтрафіялетавага]] абеззаражвання сцёкавай вады, блок утылізавання вуглевадароднага факельнага газу, нафтапасткі і флататары на ачышчальных [[Збудаванне|збудаваннях]], абсталяваньнеабсталяванне абязводжвання асадкаў сцёкавай вады, комплекс перапрацоўкі нафта[[шлам]]у і ўстаноўку тактавага наліву бензіну для змяншэння стратаў нафтапрадуктаў і выкідаў у паветра. На 2013 год прадпрыемства налічвала 4720 супрацоўнікаў, з іх рабочыя склалі 69%, спэцыялісты — 17%, кіраўнікі — 10%, служачыя — 4%. [[Моладзь]] складала 25% супрацоўнікаў. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў складаў 39 гадоў<ref name="а"/>.
 
=== Кіраўнікі ===