Бітва за Вільню (1918—1919): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
Найбольш шматлікай нацыянальнай групай у Вільні, апроч [[Яўрэі|яўрэяў]], былі [[палякі]]. Яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы дзеячы часткі насельніцтва Віленшчыны, якое лічыла сябе часткай польскага народа, вялі падрыхтоўчую працу, каб пазней далучыць гэтыя зямлі да польскай дзяржавы. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося [[10 верасня]] 1918 года пры падтрымцы [[Саюз польскіх вайкоўцаў|Саюза польскіх вайскоўцаў]] (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, у сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў капітан [[Станіслаў Бабятынскі]]. Ва ўмовах наступлення бальшавікоў была праведзеная спроба аб'яднаць польскае, літоўскае, беларускае і яўрэйскае насельніцтва для супольнай абароны горада, якая, аднак, скончылася няўдала. Абарону горада ўзяла на сябе нядаўна створаная польская [[Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі]], якую з [[8 снежня]] узначальваў генерал [[Уладзіслаў Вэйтка]]. У склад Краёвай самаабароны ўваходзіла Самаабарона Віленскай зямлі на чале з генералам [[Еўгеніюш Канткоўскі|Еўгеніюшам Канткоўскім]]<ref name=a/>, якая напрыканцы снежня 1918 года мела каля 1200 добраахвотнікаў з жыхароў горада і наваколля. З гэтых сілаў былі сфарміраваны два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Таксама актыўна дзейнічала віленская [[Польская ваенная арганізацыя]] (ПВА) пад кіраўніцтвам [[Вітольд Галамбёўскі|Вітольда Галамбёўскага]]<ref name=c>Wojna… с. 48–49</ref>.
 
[[29 снежня]] 1918 года польскія ўлады ў [[Варшава|Варшаве]] распусцілі [[Самаабарона Літвы і Беларусі|Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі]], прапанаваўшы яе апалчэнцам уступіць у шэрагі [[Войска польскае|Войска польскага]]. Генерал Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, генерал [[Адам Макжэцкі]]<ref>ПаводлеНа іншайдумку крыніцыДароты гэта быў [[Стэфан Макрэцкі]];Міхалюк (глядзі ''Białoruska Republika… с. 365''), камендантам Вільні быў іншы польскі генерал [[Стэфан Макрэцкі|Стэфан Макржэцкі]] (брат генерала Адама Макржэцкага), але на самой справе Стэфан Макржецкі падчас бітвы за Вільню яшчэ служыў ва ўкраінскай арміі.</ref> — ваенным камендантам Вільні, яго намеснікам — маёр Станіслаў Бабятынскі, капітан Зыгмунт Клінгер — начальнікам штаба<ref name=b/><ref name=c/>. Атрады Самаабароны Віленскай зямлі былі рэарганізаваныя ў І Брыгаду, а яе камандзірам стаў генерал [[Баляслаў Крэйчмер]]. Але брыгада мала нагадвала злучэнне рэгулярнай арміі. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад абараняць горад ад чырвоных войскаў<ref name=c/>.
 
=== Польскія сілы ===
Напрыканцы снежня польская І Брыгада Самаабароны Вільні мела наступную структуру:
* 1-ы полк віленскіх уланаў (камандзір ротмістр [[Уладзіслаў Дамброўскі]]; з 30 лістапада да 25 снежня 1918 года — эскадрон уланаў Самаабароны Віленскай зямлі);
* 1-ы батальён (камандзір падкапітан<ref><big>Падкапітан (падротмістр) — вайсковае званне, якое некаторы час існавала ў створаных на тэрыторыі Расіі польскіх злучэннях; яно было вышэй за званне паручыка, але ніжэй за капітана (ротмістра).</big></ref> [[Вітольд Шчэрбіцкі]]);
* 2-і батальён (камандзір падкапітан [[Мікалай Зуевіч]]);
* 3-і батальён (камандзір паручык [[Эдвард Качкоўскі]]; батальён быў сфарміраваны з палякаў — былых ваеннаслужачых нямецкай кайзэраўскай арміі);