Сямён Андрэевіч Самцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: дапаўненне
дапаўненне
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Дакудава (Крупскі раён)|Дакудава]] [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]<ref>[https://www.sb.by/articles/etot-den-v-istorii-27-iyulya-2.html Этот день в истории 27 июля // СБ—Беларусь сегодня]</ref> (зараз у {{МН|Крупскім раёне|ў Крупскім раёне|Крупскі раён}} [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]). Скончыў Горацкае земляробча-агранамічнае вучылішча, у 1924 годзе  — агранамічнае аддзяленне [[Горыгорацкі земляробчы інстытут|Горыгорацкага земляробчага інстытута]] (сучасная [[БДСГА]]). Працаваў кіраўніком саўгаса[[саўгас]]а, раённым аграномам[[аграном]]ам у [[Смілавіцкі раён|Смілавіцкім раёне]] Мінскай вобласці. У 1934—1938  гг. старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялагічных навук акадэміі навук БССР, у 1938—1939  гг. ва Усесаюзным НДІ льну ў горадзе [[Таржок]]. У 1940 годзе С.  А.  Самцэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ўзначаліў кафедру фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі Уманскага сельскагаспадарчага інстытута. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў [[РСЧА]]. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым кіраваў лабараторыяй мікрабіялогіі Інстытута лесаводства Акадэміі навук УССР. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 года С.  А.  Самцэвіч у АН БССР  — загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кіраўнік Аддзела мікрабіялогіі (з 1975  г. Інстытут мікрабіялогіі АН БССР). У 1967 годзе С.  А.  Самцэвіч абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.
 
== Навуковая дзейнасць ==
{{пішу|1=[[Адмысловае:Contributions/VladimirZhV|VladimirZhV]]|2=6 жніўня 2018}}
С. А. Самцэвіч займаўся даследаваннямі ўзаемадзеянняў [[мікраарганізм]]аў, [[Глеба|глебы]] і [[Вышэйшыя расліны|вышэйшых раслін]], магчымасцей кіравання імі. Вывучаў прыроду [[сімбіёз]]у [[Клубеньчыкавыя бактэрыі|клубеньчыкавых бактэрый]] і [[Бабовыя|бабовых раслін]]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 22 [[Кандыдат навук|кандыдаты]] і 1 [[Доктар навук|доктар]] навук. З’яўляецца аўтарам 6 вынаходніцтваў і больш за 250 навуковых артыкулаў. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных кангрэсах і канферэнцыях. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства мікрабіёлагаў і старшынёй яго Беларускага аддзялення, членам шэрагу навуковых саветаў.
 
== Узнагароды ==
* [[Ордэн Чырвонай Зоркі]]
* [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга]]
* [[Ордэн Айчыннай вайны]] 2-й ступені
* [[Медаль «За баявыя заслугі»]]
* [[Медаль «За працоўную адзнаку»]]
* [[Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»]]
* [[Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»]]
* [[Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»]]
* Юбілейны медаль Луі Пастэра
 
== Бібліяграфія ==
Радок 64 ⟶ 76:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай мікрабіялогіі]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ]]
[[Катэгорыя:Члены КПСС]]