Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
=== Дзейнасць у Заходняй Беларусі ===
[[Файл:Vypusk 2 1921.jpg|міні|300пкс|Група 2-га выпуску 1-й [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], [[1921]] год. Антон Луцкевіч — настаўнік гімназіі, сядзіць у першым шэрагу другі справа.]]
У Вільні аднавіў выданне газеты [[Наша ніва (1920)|«Наша ніва»]] (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 года склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні [[1920]] года зняволены бальшавікамі{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. З [[1921]] года старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 года заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музей у Вільні|Беларускі музей імя Івана Луцкевіча]]. У [[1922]] годзе ўзначаліў у Вільні [[Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт]], распрацаваў тактыку і структуру [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Аўтар артыкулаў у газетах [[Наша ніва (1920)|Наша ніва]], [[Наша думка]], [[Беларускія ведамасці (1921)|Беларускія ведамасці]], [[Беларускі звон (1921)|Беларускі звон]], [[Наша будучына (1922)|Наша будучына]], [[Новае жыццё (1923)|Новае жыццё]], [[Наш Сцяг|Наш сцяг]], [[Змаганне]]. Фактычна рэдагаваў выданні Беларускага пасольскага клуба ([[Сын беларуса (1924)|Сын беларуса]], [[Сялянская праўда]], [[Голас беларуса (1924)|Голас беларуса]], [[Беларуская доля (1925)|Беларуская доля]], [[Беларуская ніва (1925)|Беларуская ніва]], [[Іскра (1925)|Іскра]]){{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=20}}. Пасля ўтварэння ў [[1925]] годзе [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]], рэдагаваў выданні [[Жыццё Беларуса (1925)|Жыццё беларуса]], [[Беларуская справа (1926)|Беларуская справа]], [[Народная справа (1926)|Народная справа]], [[Наш голас (1927)|Наш голас]], [[Наша праўда (1927)|Наша праўда]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=20}}.
 
Арыштаваны польскімі ўладамі 12 кастрычніка [[1927]] года, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай выведкай. Апраўданы судом у пачатку [[1928]] года. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне [[1929]] года Антон Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазіцыі. Адзін са стваральнікаў [[Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый|Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый]] (Цэнтрасаюза), які адмаўляў рэвалюцыйныя метады змагання з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] і выступаў за парламенцкія метады барацьбы. Незадавальненне [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]] выклікала крытыка Антонам Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929 годзе, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|Іосіфу Сталіну]] і яго акружэнню{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. У [[1930]] годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускага выдавецкага таварыства]], якім кіраваў Антон Луцкевіч. У [[1931]] годзе звольнены з работы ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза. Яго старшыня [[Фабіян Акінчыц]] крытыкаваў Антона Луцкевіча за [[Марксізм|марксісцкі]] светапогляд. 3 абвінавачваннямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917)|хрысціянскія дэмакраты]]. У [[1933]]—[[1939]] гадах беларускія газеты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газеце «[[Przegląd Wileński (1911)|Przegląd Wileński]]» («Віленскі агляд»), часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]], «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства». Адышоў ад палітычнай дзейнасці, працаваў у БНТ і Беларускім музеі, выступаў з лекцыямі і рэфератамі{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}.