Металы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др вікіфікацыя, перанесена: Плаціна| → Плаціна (хімічны элемент)| (2), Плаціна]] → Плаціна (хімічны элемент)|Плаціна]] з дапамогай AWB
Радок 69:
|3.17||[[Скандый]]
|-
|3.5||[[Плаціна (хімічны элемент)|Плаціна]]
|-
|3.75||[[Кобальт]]
Радок 121:
Металічныя ўласцівасці [[Хімічны элемент|элемента]] праяўляюцца тым яскравей, чым ніжэй яго [[электраадмоўнасць]]. У падгрупах [[Перыядычная сістэма элементаў|Перыядычнай сістэмы]] з узрастаннем [[Атам|атамнага нумару]] [[электраадмоўнасць]] у цэлым змяншаецца, а металічныя ўласцівасці ўзрастаюць.
 
Металы ад [[Літый|Li]] да [[Натрый|Na]] лёгка рэагуюць з [[кісларод]]ам на холадзе, іншыя злучаюцца з [[кісларод]]ам толькі пры награванні, а [[Ірыдый|Ir]], [[Плаціна (хімічны элемент)|Pt]], [[Золата|Au]] з [[кісларод]]ам не ўзаемадзейнічаюць. Уласцівасці металаў характарызуюцца іх месцам у [[Электрахімічны рад напружанняў металаў|электрахімічным радзе]]. Металы ад [[Літый|Li]] да [[Натрый|Na]] выцясняюць [[вадарод]] з [[Вада|вады]] пры [[Нармальныя ўмовы|нармальных умовах]], а ад [[Магній|Mg]] да [[Талій|Tl]] — пры награванні. Металы, якія стаяць у [[Электрахімічны рад напружанняў металаў|электрахімічным радзе]] перад [[вадарод]]ам, выцясняюць яго з разбаўленых [[Кіслата|кіслот]] (на холадзе або пры награванні). Металы, якія стаяць у [[Электрахімічны рад напружанняў металаў|электрахімічным радзе]] пасля [[вадарод]]у, раствараюцца толькі ў [[Кіслата|кіслародных кіслотах]] (канцэнтраваная [[Серная кіслата|H2SO4]] ці [[Азотная кіслата|HNO3]]), а [[Плаціна (хімічны элемент)|Pt]], [[Золата|Au]] — толькі ў [[Сумесь|сумесі]] гэтых [[Кіслата|кіслот]]. [[Аксід]]ы металаў ад [[Літый|Li]] да [[Алюміній|Al]] і ад [[Лантан|La]] да [[Цынк|Zn]] [[Аднаўленне|аднаўляюцца]] цяжка, бліжэй да канца [[Электрахімічны рад напружанняў металаў|рада]] схільнасць да [[Аднаўленне|аднаўлення]] павялічваецца, [[аксід]]ы апошніх у [[Электрахімічны рад напружанняў металаў|радзе]] металаў распадаюцца на метал і [[кісларод]] ужо пры невялікім награванні.
[[Ступень акіслення|Ступені акіслення]] непераходных металаў: +1 для падгрупы I а; +2 для II a; +1 і +3 для III a; +2 і +4 для IV a; +2, +3 і +5 для V a; — 2, +2, +4, +6 для VI a. У пераходных металах: +1, +2, +3 для падгрупы I б, +2 для II б; +3 для III б; +2, +3, +4 для IV б; +2, +3, +4, +5 для V б; +2, +3, +4, +5, +6 для VI б, +2, +3, +4, +5, +6, +7 для VII б, от +2 до +8 в VIII б. У [[Лантаноіды|лантаноідаў]]: +2, +3 і +4, у [[Актыноіды|актыноідаў]] — ад +3 да +6. [[Аксід]]ы металаў з малой [[Ступень акіслення|ступенню акіслення]] маюць [[Аснова|асноўныя ўласцівасці]], [[аксід]]ы з высокай [[Ступень акіслення|ступенню акіслення]] з'яўляюцца [[ангідрыд]]амі [[Кіслата|кіслот]]. Металы з пераменнаю [[Валентнасць|валентнасцю]] (напрыклад, [[Хром|Cr]], [[Марганец|Mn]], [[Жалеза|Fe]]), у [[Складаныя рэчывы|злучэннях]], дзе яны маюць нізкія [[Ступень акіслення|ступені акіслення]], ([[Хром|Cr]] (+2), [[Марганец|Mn]] (+2), [[Жалеза|Fe]] (+2)), выяўляюць [[Аднаўленне|аднаўленчыя ўласцівасці]], а ў [[Складаныя рэчывы|злучэннях]], дзе яны маюць вышэйшыя [[Ступень акіслення|ступені акіслення]] ([[Хром|Cr]] (+6), [[Марганец|Mn]] (+7), [[Жалеза|Fe]] (+3)) уласцівасці [[Акісленне|акісляльныя]].