Метр: Розніца паміж версіямі

31 байт дададзены ,  3 гады таму
др
вікіфікацыя, перанесена: плаціна| → плаціна (хімічны элемент)| з дапамогай AWB
др (→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
др (вікіфікацыя, перанесена: плаціна| → плаціна (хімічны элемент)| з дапамогай AWB)
Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне ([[8 мая]] [[1790]], [[Французскі Нацыянальны сход]]). Аднак [[паскарэнне свабоднага падзення]] залежыць ад шыраты і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у [[1791]] прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню [[мерыдыян]]а. [[30 сакавіка]] [[1791]] гэтая прапанова была прынята. [[7 красавіка]] [[1795]] [[Нацыянальны Канвент]] прыняў [[Закон, права|закон]] аб увядзенні метрычнай сістэмы ў Францыі і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі [[Шарль Агюстэн дэ Кулон|Кулон]], [[Жазеф Луі Лагранж|Лагранж]], [[Антуан Ларан Лавуазье|Лавуазье]], [[П'ер-Сімон Лаплас|Лаплас]] і іншыя навукоўцы, выканаць работы па эксперыментальным вызначэнні адзінак [[даўжыня|даўжыні]] і [[Маса|масы]]. Першы прататып эталона метра быў выраблены з [[Латунь|латуні]] ў [[1795]] [[год]]зе. Варта адзначыць, што адзінка вымярэння масы ([[кілаграм]], азначэнне якога было заснавана на масе 1 дм³ [[вада|вады]]), таксама была прывязана да азначэння метра.
 
У [[1799]] са [[Сплаў|сплаву]] 90 % [[плаціна (хімічны элемент)|плаціны]] і 10 % [[ірыдый|ірыдыю]] быў выраблены эталон метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыжскага мерыдыяна. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку [[фігура Зямлі|полюснай сціснутасці]] [[Планета Зямля|Зямлі]] эталон аказаўся карацейшы на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мерыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.
 
У час кіравання [[Напалеон Банапарт|Напалеона]] метрычная сістэма распаўсюдзілася па ўсёй [[Еўропа|Еўропе]]. Толькі ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], якая не была заваявана Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: [[цаля]], [[фут]] і [[ярд]].
{{Адзінкі СІ}}
{{адзінкі даўжыні}}
 
 
[[Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці]]
311 748

правак