Розніца паміж версіямі "Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч"

 
== Біяграфія ==
Закончыў [[Беларускі політэхнічны інстытут]] (1961). З 1961 года ў [[Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР|Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР]], з 1966 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі [[Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР|Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР]], адначасова ў 1967—1983 гг. вёў выкладчыцкую работу ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Белдзяржуніверсітэце]]. У 1983—1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, в.а.дырэктара, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 1991 г. дырэктар [[Інстытут праблем энергетыкі НАН Беларусі|Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]], у 2001—2004 гг. генеральны дырэктар [[Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»|Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Адначасова ў 1992—1996 гг. загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Кабінеце Міністраў, затым пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гг. загадчык кафедры [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта]], у 2002—2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004—2008 гг. галоўны навуковы супрацоўнік [[Інстытут цепла- і масаабмену імя А. Лыкава|Інстытута цепла- і масаабмену імя А. Лыкава]], з 2009 года дырэктар, з 2010 года галоўны навуковы супрацоўнік, навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік ліквідацыі [[аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]].
 
== Навуковая дзейнасць ==
Тэарэтычна даследаваў механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагуючага газу, вывучаў сістэмы ахалоджвання атамных і цеплавых электрастанцый, эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічных рэакцый у цепланосьбіце. У 1992—1996 гг. прымаў удзел у распрацоўцы «Энергетычнай праграмы», Дзяржаўнай праграмы развіцця ядзернай энергетыкі, рэспубліканскай праграмы «Энергаашчаджэнне» і Асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2007 гг. прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергетычнай сістэмы, энергаашчаджэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гг., Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3.