Віктар Васілевіч Ціхаміраў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 22:
У 1982 г. сумесна з В. Г. Барышэўскім В. В. Ціхаміраў прадказаў эфект магнітатармознага з'яўлення электрон-пазітронных пар гама-квантамі высокіх энергій ў крышталях, неўзабаве выяўлены ў Еўрапейскім Цэнтры Ядзерных Даследаванняў (ЦЕРН).
У 1987 г. В. В. Ціхаміраў першым даў інтэрпрэтацыю знойдзенага ў ЦЕРН эфекту анамальнага росту інтэнсіўнасці выпраменьвання электронаў высокіх энергій ў тонкім крышталі крэмнія.
У 2007 г. прадказаў эфект шматразовага адлюстравання часціц плоскасцямі аднаго крышталя, неўзабаве выяўлены ў CERN.
В. В. Ціхаміраў таксама прадказаў:
* эфекты нараджэння гама-квантамі падоўжна і папярочна палярызаваных электрон-позитронных пар, эфекты магнитотормозного дихроизма і двулуче-праламлення крышталяў ў цвёрдым гама-дыяпазоне (сумесна з В. Г. Барышэўскім), падаўленне эфекту Ландау-Памеранчука інтэнсіўным полем, эфект кручэння спіна электрона ў поле цыркулярна палярызаванай электрамагнітнай хвалі, індукаваны спінавай палярызаванасцю электрона;
* эфект узнікнення цыркулярнай палярызацыі выпраменьвання каналіраваных пазітронаў пры руху пад малым вуглом да крышталічнай восі, радыкальнае паскарэнне акрэцыі рэчыва на мікраскапічную чорную дзірку ў прысутнасць дадатковых вымярэнняў, магчымасць павелічэння верагоднасці захопу часціц у рэжым каналіравання пры дапамозе разрыву крышталічнай рашоткі, эфекты падаўлення некагерэнтнага рассейвання і выпраменьвання часціц у крышталях.
Акрамя гэтага Віктар Васільевіч удзельнічаў у працах па маніторынгу ядзерных боепрыпасаў, даследаванню магчымасці лазернага падзелу ізатопаў і праблемы стварэння аб'ёмнага лазера на свабодных электронах. Прафесар кіраваў распрацоўкай схемы паспяхова праведзенага першага эксперыменту па назіранні вуглавога размеркавання гама-квантаў, якія ўтвараюцца пры распадзе пазітронія ў магнітным полі, распрацаваў схемы эксперыментаў па рэалізацыі метаду лазернага паскарэння ў магнітным полі і назіранні незахавання прасторавай цотнасці ва ўзаемадзеянні палярызаванага атамнага пучка з электрамагнітнай хваляй.
В. В. Ціхаміраў ўдзельнічае ў распрацоўках магутных генератараў электрамагнітнага выпраменьвання. Сумесна з супрацоўнікамі лабараторыі распрацаваў тэарэтычныя асновы і матэматычныя мадэлі апісання працы магнітакумулятыўных генератараў і прылад пераўтварэння энергіі, а таксама аптымізаваў шэраг іх канструкцый.
Навуковец кіруе навукова-даследчай працай студэнтаў і аспірантаў на кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта [[БДУ]], падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, распрацаваў спецкурсы па фізіцы ядра, ядзерных рэакцый, ядзернай астрафізіцы, кінэтыцы фізічных і хімічных з'яў і працэсаў, кінэтыцы і дынаміцы ядзерных рэактараў.
 
Радок 47:
* http://elib.bsu.by/handle/123456789/44624
* http://elib.bsu.by/handle/123456789/44586
 
{{ізаляваны артыкул}}