Іван Васільевіч Гутараў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 15 красавіка 1906 года ў вёсцы [[Воўкаўка]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] ў сялянскай сям'і. Выхаванец Леменскай [[Школа-камуна|школы-камуны]] на Магілёўшчыне. Скончыў [[філалагічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1928)http://philology.bsu.by/by/nashy-vypusknk/350-gutorov. Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]]. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у [[Савецкая армія|Савецкай Арміі]], прымаў удзел у [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)|партызанскім руху]]. У 1945-1947 гг. — сакратар партбюро СП [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. У 1947 г. скончыў [[Дактарантура|дактарантуру]] пры Інстытуце сусветнай літаратуры. Працаваў у [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|ЦК КПБ]] загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва Ўпраўлення прапаганды і агітацыі, а пасля рэарганізацыі намеснікам загадчыка аддзела [[Прапаганда|прапаганды]] і [[Агітацыя|агітацыі]]. У 1951-1957 гг. - загадчык кафедры беларускай літаратуры ў [[БДУ]], У 1957-1967 гг. — загадчык сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, [[Этнаграфія|этнаграфіі]] і [[фальклор]]у АН БССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1953), доктар філалагічных навук(1949), [[прафесар]](1949). Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|СП СССР]] з 1946 г.
 
== Навуковая дзейнасць ==
У друку выступаў з 1930 г. Літаратурна-навуковую дзейнасць пачаў у 1932 г., выдаўшы ў Магілёве працу «[[Бальшавізм]] і літаратуразнаўства». Аўтар даследаванняў «[[Карл Маркс|К. Маркс]] і [[Фрыдрых Энгельс|Ф. Энгельс]] аб сутнасці і спецыфіцы [[Мастацкая літаратура|мастацкай літаратуры]]» ([[Магілёў]], 1933), «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» (1949), «Паэтычнае майстэрства [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|В. В. Маякоўскага]]» ([[Масква]], 1950), «Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры»(1950), «Увядзенне у [[літаратуразнаўства]]»(1954), «Філасофска-эстэтычныя погляды [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. С. Пушкіна]]»(1957), «Пытанні літаратуразнаўства»(метадычны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў, 1958), «Асновы савецкага літаратуразнаўства»(1967). Вывучаў пытанні марксісцка-ленінскай эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рускай і беларускай літаратуры. Унёс велізарны ўклад у станаўленне гісторыі і тэорыі [[Эстэтыка|эстэтыкі]] як самастойнага навуковага напрамка на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. У 1940-1960-я гады займаўся праблемамі беларускай фалькларыстыкі. Склаў [[Хрэстаматыя|хрэстаматыю]] «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (1959, сумесна з С. І. Васіленкам), зборнікі «Беларускі эпас» (1959, сумесна з [[Пятро Глебка|П. Ф. Глебкам]]), зборнік «Сучасны беларускі фальклор» (1963).
І. Гутараў з'яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац (у тым ліку 5 [[Манаграфія|манаграфій]] і 7 брашур).