Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны [[Полацкі езуіцкі калегіум|езуіцкі калегіум]]. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкую езуіцкую акадэмію]] з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/1078-vyshejshyya-navuchalnyya-stanovy-belarusi-gistoryya-i-suchasnasts.html Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі: гісторыя і сучаснасць]</ref>.
=== Новаполацкі політэхнічны інстытут ===
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. ЗУ 11972/1973 студзенянавучальным 1974годзе годана ёндзённым быўаддзяленні ператвораныНФБТІ вучышся 801, а на вячэрнім - 483 студэнты. У 1973 годзе ў НаваполацкіВНУ політэхнічныадбыўся інстытутпершы выпуск маладых спецыялістаў.
 
=== Пераўтрарэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт ===
1 студзеня 1974 года НФБТІ быў ператвораны ў самастойны Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ) і стаў другім політэхнічным інстытутам у Беларускай ССР. Рэктарам НПІ быў прызначаны былы дырэктар Наваполацкага філіяла – Эрнст Міхайлавіч Бабенка. Пры магутнай падтрымцы рэспубліканскай і мясцовай улады, галоўным чынам за кошт галіновых міністэрстваў СССР, закладвалася грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база НПІ. Актыўна будаваліся вучэбна-лабараторныя карпусы, кватэры для выкладчыкаў, інтэрнаты для студэнтаў. У маладую ВНУ былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх навуковых і прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза: Чалябінска, Валгаграда, Саратава, Калінінграда, Растова. Таленавітыя выкладчыкі – профессоры С.І. Лугоўскі, А.М. Левін і А.І. Сямёнаў, дацэнты Ю.П. Ашчэпкаў, Б.П. Чэмісаў і іншыя – забяспечылі не толькі паспяховую навуковую дзеяйнасць, але таксама заклалі базу навуковых кірункаў кафедраў. Былі заключаны буйныя гаспадарчыя пагадненні з прадпрыемствамі па распрацоўцы новых тэхналогій павышэння трываласці дэталяў хімічнага абсталявання, разнастайных машын і апаратаў, стварэнню сістэм вентыляцыі і водаоачысткі, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў і канструкцый. У 1976 г. была створана кафедра геадэзіі, і адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Прыкладная геадэзія». У выніку паспяховага развіцця гэтага напрамка ў 1979 г. у НПІ быў адкрыты першы і доўгі час адзіны ў Беларусі геадэзічны факультэт. У 1982 г. у склад НПІ уваходзіла 6 факультэтаў (санітарна-тэхнічны, будаўнічы, тэхналагічны, машынабудаўнічы, геадэзічны і вячэрні), 23 кафедры і навукова-даследчы сектар. З 1985 года ў інстытуце сталі навучацца замежныя студэнты.
 
Ужо ў першыя гады існавання ВНУ у ёй зараджаецца будатрадаўскі рух. Нейзабаве наваполацкія будатрады зарэкамендавалі сябя з самама лепшага боку як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 1980 годзе Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Наваполацкаму політэхнічнаму інстытуту было прысвоена імя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі.
 
Складаныя працэсы, якія адбываліся ў СССР, а пасля яго распаду – у Беларусі – у канцы 80-х – пачатку 90-х гг. выклікалі значныя змены ў НПІ. У 1989 г. быў ствараны радыётэхнічны факультэт, а ў 1992 г. – фінансава-эканамічны і на базе машынабудаўнічага – асобны факультэт па перападрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з часам пераўтвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі пры НПІ<ref>[[Новополоцкий политехнический институт (1968-1993 гг.)]]</ref>.
=== ПераўтрарэннеПераўтварэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт ===
14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
 
З'яўленне першых гуманітарных спецыяльнасцяў, а галоўнае - патрэба ў высокакваліфікаваных кадрах для эканомікі рэгіёна і краіны у целым паставілі пытанне аб неабходнасці істотнай перабудовы работы ВНУ. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 618 ад 14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут быў пераўтвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У сувязі з гэтым адбыліся значныя змены ў структуры навучальнай установы. На гляху ператварэння ПДУ у еўрапейскі ўніверсітэт класічнага тыпу былі створаны гісторыка-філілігічны (1993) і юрыдычны факультэты (1997), адкрыты новыя спецыяльнасці ў аспірантуры і створаны тры спецыялізаваныя саветы па абароне дысертацый.
 
Яшчэ пачатку 90-х гг. кіраўніцтва НПІ, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полатчыны сталі ўздымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплекса будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Атрыманне ВНУ універсітэцкага статуса спрыяла пачатку станоўчага вырашэння гэтага пытання. 18 кастрычніка 1993 г. у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па далейшаму развіццю Полацка і захаванню яго культурна-гістарычнай спадчыны» Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту было дадзена даручэнне сумесна з Беларускай ваеннай акругай разгледзець пытанне аб вызваленні будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума для перадачы яго гісторыка-філалагічнаму факультэту ПДУ. Тым не менш рэалізацыя пастановы сутыкнулася са шматлікімі перашкодамі і была адкладзена на няпэўны тэрмін.
 
Універсітэт у 2000-я гады
 
Штуршок далейшаму развіццю ПДУ дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Галавы дзяржавы ад 1 верасня 2001 года Міністэрства абароны перадала ўніверсітэту комплекс будынкаў езуіцкага калегіума. У лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго з старэйшых універсітэцкіх гарадкоў на постсавецкай прасторы і найстарейшага – у Беларусі. На сённяшні дзень на полацкай пляцоўцы ВНУ размяшчаюцца гуманітарны факультэт (з 2005 г.) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (з 2008 г.).
 
З 2016 года юрыдычны факультэт і кафедра фізвыхавання і спорту гуманітарнага факультэта валодае ўласным кампусам у пасёлку Міжрэчча. На гэтай жа базе дзенічае Рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны Юрыдычны цэнтр. У кастрычніку 2017 года ўніверсітэт сумесна з Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам і ТАА "Нафтан" з'яўляецца актыўным удзельнікам інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, стварэнне якога скіравана на ўмацаванне сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю і спрыянне далейшаму развіццю нафтахімічнай галіны, а таксама іншай навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці.
 
У ходзе рэарганізацыі вучэбных падраздзяленняў універсітэта ў 2017 годзе былі об'яднаныя спартыўна-педагагічны і гісторыка-філалагічны факультэты, а таксама інжынерна-тэхналагічны факультэт і факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарта. У выніку былі ўтвараны гуманітарны і механіка-тэхналагічны факультэты адпаведна. Па стане на май 2018 года ПДУ об'ядноўвае 9 факультэтаў, у тым лику па рабоце з замежнымі студэнтамі і давузаўскай падрыхтоўцы, і 27 кафедраў. Універсітэт прапаноўвае 83 праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры тэхнічнага, фінансава-эканамичнага, гуманітарнага і педагагічнага профіля, а таксама 18 праграм дактарантуры. У 2017-2018 вучэбным годзе у ВНУ налічвалася каля 10 000 студэнтаў дзённай, завочнвй і дыстанцыйнай формаў навучання, сярод якіх замежныя грамадзяне з 24 дзяржаў бліжняга і далёкага замежжа. У ПДУ працуе каля 440 выкладчыкаў, 39% з якіх маюць навуковыя ступені.
 
У ВНУ выдаецца «Вестник Полоцкого государственного университета», які уваходзіць у «Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў», а таксама зборнік "Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета". Універсітэт з'яўляецца базай для правядзення цэлага шэрагу традыцыйных міжнародных навуковых форумаў, напрыклад, канферэнцыі "Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі полявых і міждысціплінарных даследаваннняў".
 
Іншагародныя і замежныя студэнты, а таксама ўсе аспіранты і магістранты забяспечваюцца месцамі ў адным з шасці інтэрнатаў. Ва ўніверсітэце працуюць Народны студэнцкі тэатр «Арт», клуб інтэлектуальных гульняў «Рубон», студыя сольных спеваў «Настроение», студэнцкая відэастудыя «Канспект», студыя сучаснага танца «TORYDANCE». Выходзіць студэнцкі бюлетэнь «Настежь». Турыстычныя паслугі ажыццяўляе Турыстычны цэнтр ПДУ. Штогадова ў маі ладзіцца Ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнага прыза «Крыніца ведаў», прымеркаваная да Дня ўніверсітэта.
 
З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку.