Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
=== Новаполацкі політэхнічны інстытут ===
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. У 1972/1973 навучальным годзе на дзённым аддзяленні НФБТІ вучышся 801, а на вячэрнім - 483 студэнты. У 1973 годзе ў ВНУ адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў.
 
1 студзеня 1974 года НФБТІ быў ператвораны ў самастойны Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ) і стаў другім політэхнічным інстытутам у Беларускай ССР. Рэктарам НПІ быў прызначаны былы дырэктар Наваполацкага філіяла – Эрнст Міхайлавіч Бабенка. Пры магутнай падтрымцы рэспубліканскай і мясцовай улады, галоўным чынам за кошт галіновых міністэрстваў СССР, закладвалася грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база НПІ. Актыўна будаваліся вучэбна-лабараторныя карпусы, кватэры для выкладчыкаў, інтэрнаты для студэнтаў. У маладую ВНУ былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх навуковых і прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза: Чалябінска, Валгаграда, Саратава, Калінінграда, Растова. Таленавітыя выкладчыкі – профессоры С.І. Лугоўскі, А.М. Левін і А.І. Сямёнаў, дацэнты Ю.П. Ашчэпкаў, Б.П. Чэмісаў і іншыя – забяспечылі не толькі паспяховую навуковую дзеяйнасць, але таксама заклалі базу навуковых кірункаў кафедраў. Былі заключаны буйныя гаспадарчыя пагадненні з прадпрыемствамі па распрацоўцы новых тэхналогій павышэння трываласці дэталяў хімічнага абсталявання, разнастайных машын і апаратаў, стварэнню сістэм вентыляцыі і водаоачысткі, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў і канструкцый. У 1976 г. была створана кафедра геадэзіі, і адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Прыкладная геадэзія». У выніку паспяховага развіцця гэтага напрамка ў 1979 г. у НПІ быў адкрыты першы і доўгі час адзіны ў Беларусі геадэзічны факультэт. У 1982 г. у склад НПІ уваходзіла 6 факультэтаў (санітарна-тэхнічны, будаўнічы, тэхналагічны, машынабудаўнічы, геадэзічны і вячэрні), 23 кафедры і навукова-даследчы сектар. З 1985 года ў інстытуце сталі навучацца замежныя студэнты.
 
Ужо ў першыя гады існавання ВНУ у ёй зараджаецца будатрадаўскі рух. Нейзабаве наваполацкія будатрады зарэкамендавалі сябя з самама лепшага боку як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 1980 годзе Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Наваполацкаму політэхнічнаму інстытуту было прысвоена імя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі.
 
Складаныя працэсы, якія адбываліся ў СССР, а пасля яго распаду – у Беларусі – у канцы 80-х – пачатку 90-х гг. выклікалі значныя змены ў НПІ. У 1989 г. быў ствараны радыётэхнічны факультэт, а ў 1992 г. – фінансава-эканамічны і на базе машынабудаўнічага – асобны факультэт па перападрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з часам пераўтвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі пры НПІ<ref>[[Новополоцкий политехнический институт (1968-1993 гг.)]]</ref>.
=== Пераўтварэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт ===
З'яўленне першых гуманітарных спецыяльнасцяў, а галоўнае - патрэба ў высокакваліфікаваных кадрах для эканомікі рэгіёна і краіны у целым паставілі пытанне аб неабходнасці істотнай перабудовы работы ВНУ. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 618 ад 14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут быў пераўтвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У сувязі з гэтым адбыліся значныя змены ў структуры навучальнай установы. На гляху ператварэння ПДУ у еўрапейскі ўніверсітэт класічнага тыпу былі створаны гісторыка-філілігічны (1993) і юрыдычны факультэты (1997), адкрыты новыя спецыяльнасці ў аспірантуры і створаны тры спецыялізаваныя саветы па абароне дысертацый.
Яшчэ пачатку 90-х гг. кіраўніцтва НПІ, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полатчыны сталі ўздымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплекса будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Атрыманне ВНУ універсітэцкага статуса спрыяла пачатку станоўчага вырашэння гэтага пытання. 18 кастрычніка 1993 г. у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па далейшаму развіццю Полацка і захаванню яго культурна-гістарычнай спадчыны» Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту было дадзена даручэнне сумесна з Беларускай ваеннай акругай разгледзець пытанне аб вызваленні будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума для перадачы яго гісторыка-філалагічнаму факультэту ПДУ. Тым не менш рэалізацыя пастановы сутыкнулася са шматлікімі перашкодамі і была адкладзена на няпэўны тэрмін.
 
== ПДУ на сучасным этапе ==
Яшчэ пачатку 90-х гг. кіраўніцтва НПІ, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полатчыны сталі ўздымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплекса будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Атрыманне ВНУ універсітэцкага статуса спрыяла пачатку станоўчага вырашэння гэтага пытання. 18 кастрычніка 1993 г. у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па далейшаму развіццю Полацка і захаванню яго культурна-гістарычнай спадчыны» Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту было дадзена даручэнне сумесна з Беларускай ваеннай акругай разгледзець пытанне аб вызваленні будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума для перадачы яго гісторыка-філалагічнаму факультэту ПДУ. Тым не менш рэалізацыя пастановы сутыкнулася са шматлікімі перашкодамі і была адкладзена на няпэўны тэрмін.
=== Універсітэт у 2000-я гады ===
Штуршок далейшаму развіццю ПДУ дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Галавы дзяржавы ад 1 верасня 2001 года Міністэрства абароны перадала ўніверсітэту комплекс будынкаў езуіцкага калегіума. У лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго з старэйшых універсітэцкіх гарадкоў на постсавецкай прасторы і найстарейшага – у Беларусі. На сённяшні дзень на полацкай пляцоўцы ВНУ размяшчаюцца гуманітарны факультэт (з 2005 г.) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (з 2008 г.).
З 2016 года юрыдычны факультэт і кафедра фізвыхавання і спорту гуманітарнага факультэта валодае ўласным кампусам у пасёлку Міжрэчча. На гэтай жа базе дзенічае Рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны Юрыдычны цэнтр. У кастрычніку 2017 года ўніверсітэт сумесна з Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам і ТАА "Нафтан" з'яўляецца актыўным удзельнікам інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, стварэнне якога скіравана на ўмацаванне сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю і спрыянне далейшаму развіццю нафтахімічнай галіны, а таксама іншай навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці.
2 326

правак