Розніца паміж версіямі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"

няма тлумачэння праўкі
 
=== Вытокі ===
Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Стэфан Баторый|Стэфанам Баторыем]] ўу Полацку быў заснаваны [[Полацкі езуіцкі калегіум|езуіцкі калегіум]]. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскагарасійскага імператара [[Аляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандра I]] калегіум быў ператвораны ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкую езуіцкую акадэмію]] з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/1078-vyshejshyya-navuchalnyya-stanovy-belarusi-gistoryya-i-suchasnasts.html Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі: гісторыя і сучаснасць]</ref>.
=== НоваполацкіНаваполацкі політэхнічны інстытут ===
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага політэхнічнага інстытута]]. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту]]. У 1972/1973 навучальным годзе на дзённым аддзяленні НФБТІ вучыўся 801, а на вячэрнім - 483 студэнты. У 1973 годзе ў ВНУ адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў.
 
1 студзеня 1974 года НФБТІ быў ператвораны ў самастойны Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ), які стаў другім політэхнічным інстытутам у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Рэктарам НПІ быў прызначаны былы дырэктар Наваполацкага філіяла – [[Эрнст Міхайлавіч Бабенка]]. Пры магутнай падтрымцы рэспубліканскай і мясцовай улады, галоўным чынам за кошт галіновых міністэрстваў СССР, закладвалася грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база НПІ. Актыўна будаваліся вучэбна-лабараторныя карпусы, кватэры для выкладчыкаў, інтэрнаты для студэнтаў. У маладую ВНУ былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх навуковых і прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза: Чалябінска, Валгаграда, Саратава, Калінінграда, Растова. Таленавітыя выкладчыкі – профессорыпрафесары [[Сяргей Іванавіч Лугоўскі|С.І. Лугоўскі]], А.М. Левін і А.І. Сямёнаў, дацэнты Ю.П. Ашчэпкаў, Б.П. Чэмісаў і іншыя – забяспечылі не толькі паспяховую навуковую дзеяйнасцьдзейнасць, але таксама заклалі базу навуковых кірункаў кафедраў. Былі заключаны буйныя гаспадарчыя пагадненні з прадпрыемствамі па распрацоўцы новых тэхналогій павышэння трываласці дэталяў хімічнага абсталявання, разнастайных машын і апаратаў, стварэнню сістэм вентыляцыі і водаоачыстківодаачысткі, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў і канструкцый. У 1976 г. была створана кафедра геадэзіі, і адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Прыкладная геадэзія». У выніку паспяховага развіцця гэтага напрамканапрамку ў 1979 г. у НПІ быў адкрыты першы і доўгі час адзіны ў Беларусі геадэзічны факультэт. У 1982 г. у склад НПІ уваходзіла 6 факультэтаў (санітарна-тэхнічны, будаўнічы, тэхналагічны, машынабудаўнічы, геадэзічны і вячэрні), 23 кафедры і навукова-даследчы сектар. З 1985 года ў інстытуце сталі навучацца замежныя студэнты.
 
Ужо ў першыя гады існавання ВНУ у ёй зараджаецца будатрадаўскі рух. Неўзабаве наваполацкія будатрады зарэкамендавалі сябя з самага лепшага боку як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 1980 годзе Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Наваполацкаму політэхнічнаму інстытуту было прысвоена імя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі. Складаныя працэсы, якія адбываліся ў СССР, а пасля яго распаду – у Беларусі – у канцы 80-х – пачатку 90-х гг. выклікалі значныя змены ў НПІ. У 1989 г. быў створаны радыётэхнічны факультэт, а ў 1992 г. – фінансава-эканамічны і на базе машынабудаўнічага – асобны факультэт па перападрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з часам пераўтвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі пры НПІ<ref>[[Новополоцкий политехнический институт (1968-1993 гг.)]]</ref>.
2 327

правак