Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 112:
У канцы 18 стагоддзя [[Расійская імперыя]] ў выніку руска-турэцкай вайны анексавала левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бесарабію, тэрыторыяю, якая і стала асновай для будучай Малдовы. У 1856 пасля паразы ў [[Крымская вайна|Крымскай вайне]] Расія вымушана была перадаць Малдове паўднёвую Бесарабію (праз тры гады яны разам ўвайшлі ў склад нованароджанай Румыніі), але ў 1878 паводле [[Берлінскі кангрэс|Берлінскага міру]] паўднёвая Бесарабія была вернута ў склад Расійскай імперыі.
 
[[File:Romania 1940 1941 ru.svg|thumb|Малдаўская ССР, 1940]]
У 1917 годзе ў Бесарабіі была абвешчана [[Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка]]. У 1918 яна дабраахвотна ўвайшла ў склад [[Румынія|Румыніі]]. З такім развіццём падзе не згадзіўся Савецкі Саюз і ў 1924 годзе на тэрыторыі [[Украінская ССР|Украінскай ССР]], на левым беразе Днястра ў раёнах са значнай доляй малдаўскага насельнітва была створана Малдаўская АССР. У 1940 годзе ў выніку падпісання [[Пакт Молатава-Рыбентропа|Пакта Молатава-Рыбентропа]] Румынія была вымушана саступіць Бесарабію [[СССР]]. На большай частцы Бесарабіі разам з заходняй паласой Малдаўскай АССР была ўтворана [[Малдаўская ССР]]. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] Малдова была акупавана ў 1941—1944 гадах нямецкімі і румынскімі войскамі. Румынскай адміністрацыяй тут было створана Губернатарства Бесарабія. У канцэнтрацыйных лагерах на малдаўскай зямлі загінула каля 120 тыс. чалавек, у тым ліку 90 тыс. яўрэяў. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занята савецкімі войскамі.