'''Цытало́гія '''({{lang-el|κύτος}} — «ёмішча», «клетка» і ''λόγος'' — «вучэнне», «навука») — раздзел [[біялогія|біялогіі]], які вывучае будову, хімічны склад, функціі, [[антагенез|індывідуальнае развіццё]] і [[эвалюцыя|эвалюцыю]] [[клетка|клетак]] жывых арганізмаў. Прадметам вывучэння цыталогіі з’яўляецца, адпаведна, клетка, асноўным метадам даследаванняў — мікраскапія, тэарэтычнай асновай — клетачная тэорыя. Разам з назвай ''цыталогія'' можна сустрэць назвы '''клетачная біялогія''', або '''біялогія клеткі''' ({{lang-en|cell biology}}).
Навука аб клетцы цесна звязаная з іншымі раздзеламі біялогіі. Як правіла, разглядаецца разам з [[гісталогія]]й і [[эмбрыялогія]]й. Працэсы, якія вывучаюцца цыталогіяй з’яўляюцца базісам працэсаў [[анатомія|анатоміі]], [[фізіялогія|фізіялогіі]], [[генетыка|генетыкі]], [[біяхімія|біяхіміі]], а таксама [[малекулярная біялогія|малекулярнай біялогіі]] і клінічных дысцыплін. Цыталагічны аналіз з'яўляеццаз’яўляецца асновай вывучэння развіцця такой хваробы як [[злаякасная пухліна|рак]], а таксама многіх іншых захворванняў і паталогій.
Падзяляецца на агульную і прыватную. Агульная цыталогія вывучае найбольш агульныя структурна-функцыянальныя ўласцівасці, якія маюцца ва ўсіх клетках [[арганізм]]а. Прыватная разглядае канкрэтныя характарыстыкі пэўных [[тканка|тканак]] і [[орган]]аў, якія тлумачацца іх развіццём, жыццядзейнасцю і функцыямі, якія выконвае клетка. У шэрагу раздзелаў цыталогіі — карыясістэматыка, радыяцыйная цыталогія, імунацыталогія, цытапаталогія, клетачная інжынерыя.
== Гісторыя ==
Як самастойная навука цыталогія сфармавалася у канчатку XIX ст. У 1884 г. выйшла кніга французскага навукоўца [[Жана Батыста Карнуа]] "«Біялогія клеткі"», у якой быў абагульнены назапашаны да гэтага часу матэрыял і дадзена абгрунтаванне трох асноўных задач мікраскапічнага даследавання жывых арганізмаў - — агульнай, вышэйшай і спецыяльнай біялогіі клеткі або цыталогіі. Гэтую дату і можна лічыць пачаткам самастойнага развіцця цыталогіі.
Як кожная самастойная навука, цыталогія мае уласны прадмет, метады і тэарэтычную аснову. На фараванне цыталогіі найбольшы ўплыў аказалі такія падзеі, як вынаходніцтва мікраскопа, адкрыццё клеткі і стварэнне клетачнай тэорыі. Першы мікраскоп быў сканструяваны італьянскім фізікам [https://be.wikipedia.org/wiki/Галілеа_Галілей Г. Галілеем] у 1609 г. як мадыфікацыя створанага ім раней тэлескопа. Ён уяўляў сабой доўгую трубу з выпуклым аб'ектывамаб’ектывам і ўвагнутым акулярам і далейшага распаўсюду не атрымаў. З дапамогай гэтага мікраскопа [[Ф. Стелучы]] ў 1625 г. выявіў фасеткавуя будову вачэй пчалы, а [[Ф. Чэзі]] ў 1628 вывучаў споры папараці. Наступныя мадэлі мікраскопаў, якія выраблялі па схеме [https://be.wikipedia.org/wiki/Іаган_Кеплер І. Кеплера], уяўлялі сабой настольныя прыборы з выпуклым аб'ектывамаб’ектывам і акулярам. Адначасова з канца XVI ст. сталі шырока выкарыстоўвацца так званыя "«простыя мікраскопы"», якія складаліся з адной дваякапукатай лінзы невялікага дыяметра. Менавіта такім прыборам карыстаўся, які адкрыў пратыстаў, галандзец [https://be.wikipedia.org/wiki/Левенгук А. Левенгук].
[[File:Leeuwenhoek Microscope.png|thumb|278x278px|"«Просты"» мікраскоп А. Левенгука]]
Клеткі раслін былі ўпершыню апісаны ангельскім фізікам [https://be.wikipedia.org/wiki/Роберт_Гук Р. Гукам] ў кнізе "«Мікраграфія"», апублікаванай у 1665. Вывучаючы зрэзы коркі, стрыжні бузіны і мякаці іншых раслін, Р. Гук выявіў, што ўсе яны складаюцца з аднатыпных структур - — замкнёных бурбалак, якім ён даў назву cellula (ячэйка). Ён таксама вылічыў, што ў адной кубічнай цале расліннай тканкі (1
цаля = 25,4 мм) змяшчаецца каля 125 млн. клетак. Адкрыццё клеткі Р. Гукам стымулявала мікраскапічныя даследаванні жывых арганізмаў. У 1671 выйшлі ў свет працы італьянца [https://be.wikipedia.org/wiki/Марчэла_Мальпігі М. Мальпігі] "«Анатомія раслін"» і ангельца [[Н. Гру]] "«Пачаткі анатоміі раслін"», якія былі прысвечаны вывучэнню мікраскапічнага будовы раслін. Мяркуючы, што органы раслін складаюцца ў асноўным з пераплеценых валокнаў, Н. Гру ўвёў у цыталогію паняцце "«тканка"».
== Клеткавая тэорыя ==
Клеткавая тэорыя была выкладзена нямецкім навукоўцам Т. Шванам у манаграфіі «Мікраскапічныя даследавання"», якая была апублікаваная ў 1839 г. У ёй Т. Шван абгрунтаваў прынцыпы, якія заклалі тэарэтычныя асновы цыталогіі. Рудольф Вірхоў пазней (1858) дапоўніў яе найважнейшым пунктам (ўсякая клетка з'яўляеццаз’яўляецца ад іншай клеткі - — «cellula e cellula»).
'''Асноўныя палажэнні сучаснай клеткавай тэорыі:'''
# Клетка - — гэта элементарная, функцыянальная адзінка будовы ўсяго жывога. (Акрамя вірусаў, якія не маюць клеткавай будовы)
# Клетка - — адзіная сістэма, яна ўключае мноства заканамерна звязаных паміж сабой элементаў, якія ўяўляюць цэласнае ўтварэнне, якое складаецца з звязаных функцыянальных адзінак - — арганоідаў.
# Клеткі ўсіх арганізмаў гамалагічныя.
# Шматклеткавы арганізм уяўляе сабой складаную сістэму з мноства клетак, аб'яднаныхаб’яднаных і інтэграваных у сістэмы тканак і органаў, звязаных адзін з адным.
# Клеткі шматклеткавых арганізмаў тотыпатэнтныя.
Разуменне універсальнасці клеткавай будовы жывых арганізмаў з'явіласяз’явілася адным з галоўных фактараў развіцця цыталогіі і іншых біялагічных навук.
{{зноскі}}
|