Цыталогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Гісторыя: я палову вучоных не магу знайсці, гэта проста-напроста не вікіфікаваць
Радок 30:
* Вызначэнне асаблівасцей будовы спецыялізаваных клетак;
* Даследванне развіцця спецыфічных клетачных структур<ref name="dlaabitur">{{кніга|аўтар = М.А. Лемеза, Л.В.Камлюк, М.Д. Лісаў|частка = Пособие по биологии для поступающих в ВУЗы|загаловак = |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мн|выдавецтва = |год = 2001|том = |старонкі = |старонак = 608|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Як самастойная навука цыталогія сфармавалася у канчатку XIX ст. У 1884 г. выйшла кніга французскага навукоўца [[Жана Батыста Карнуа]] «Біялогія клеткі», у якой быў абагульнены назапашаны да гэтага часу матэрыял і дадзена абгрунтаванне трох асноўных задач мікраскапічнага даследавання жывых арганізмаў — агульнай, вышэйшай і спецыяльнай біялогіі клеткі або цыталогіі. Гэтую дату і можна лічыць пачаткам самастойнага развіцця цыталогіі.
 
Як кожная самастойная навука, цыталогія мае уласны прадмет, метады і тэарэтычную аснову. На фараванне цыталогіі найбольшы ўплыў аказалі такія падзеі, як вынаходніцтва мікраскопа, адкрыццё клеткі і стварэнне клетачнай тэорыі. Першы мікраскоп быў сканструяваны італьянскім фізікам [https://be.wikipedia.org/wiki/Галілеа_Галілей Г. Галілеем] у 1609 г. як мадыфікацыя створанага ім раней тэлескопа. Ён уяўляў сабой доўгую трубу з выпуклым аб’ектывам і ўвагнутым акулярам і далейшага распаўсюду не атрымаў.  З дапамогай гэтага мікраскопа [[Ф. Стелучы]] ў 1625 г. выявіў фасеткавуя будову вачэй пчалы, а [[Ф. Чэзі]] ў 1628 вывучаў споры папараці.  Наступныя мадэлі мікраскопаў, якія выраблялі па схеме [https://be.wikipedia.org/wiki/Іаган_Кеплер І. Кеплера], уяўлялі сабой настольныя прыборы з выпуклым аб’ектывам і акулярам. Адначасова з канца XVI ст. сталі шырока выкарыстоўвацца так званыя «простыя мікраскопы», якія складаліся з адной дваякапукатай лінзы невялікага дыяметра.  Менавіта такім прыборам карыстаўся, які адкрыў пратыстаў, галандзец [https://be.wikipedia.org/wiki/Левенгук А. Левенгук].
[[File:Leeuwenhoek Microscope.png|thumb|278x278px|«Просты» мікраскоп А. Левенгука]]
Клеткі раслін былі ўпершыню апісаны ангельскім фізікам [https://be.wikipedia.org/wiki/Роберт_Гук Р. Гукам] ў кнізе «Мікраграфія», апублікаванай у 1665. Вывучаючы зрэзы коркі, стрыжні бузіны і мякаці іншых раслін, Р. Гук выявіў, што ўсе яны складаюцца з аднатыпных структур — замкнёных бурбалак, якім ён даў назву cellula (ячэйка). Ён таксама вылічыў, што ў адной кубічнай цале расліннай тканкі (1
 
цаля = 25,4 мм) змяшчаецца каля 125 млн клетак. Адкрыццё клеткі Р. Гукам стымулявала мікраскапічныя даследаванні жывых арганізмаў.  У 1671 выйшлі ў свет працы італьянца [https://be.wikipedia.org/wiki/Марчэла_Мальпігі М. Мальпігі] «Анатомія раслін» і ангельца [[Н. Гру]] «Пачаткі анатоміі раслін», якія былі прысвечаны вывучэнню мікраскапічнага будовы раслін. Мяркуючы, што органы раслін складаюцца ў асноўным з пераплеценых валокнаў, Н. Гру ўвёў у цыталогію паняцце «тканка».
 
== Клеткавая тэорыя ==