Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 152:
 
== Эканоміка ==
{{Main|Насельніцтва Малдовы}}
[[File:Moldova-chisineu-Mall-Dova.jpg|thumb|Гандлёвы цэнтр, Кішынёў]]
Сучасны стан малдаўскай эканомікі абумоўлены эканамічнымі і палітычнымі наступствамі распаду СССР. Да першых адносяцца страта вытворчых сувязяў і традыцыйных рынкаў збыту, закрыццё доступу да фактычна бясплатных энергарэсурсаў; да другіх — аддзяленне ад краіны прамыслова развітага левага берага Днястра. 73 % ВУП краіны ствараецца ў сферы паслуг<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>, але гэта ніяк не азначае постіндустрыяльнага характару эканомікі, справа ў заняпадзе прамысловасці. Што тычыцца сельскай гаспадаркі, яна, безумоўна, таксама не пазбегла крызісу, але менавіта аграрная прадукцыя і харчовая прамысловасць вызначаюць твар Малдовы у сусветнай гаспадарцы. Малдову можна назваць адзінай аграрнай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце і гэта, вядома, антыкамплімент. ВУП на душу насельніцтва ў 2018 складае 6000 долараў і гэта апошняе месца ў Еўропе. 24 % ВУП ствараюць грашовыя пераводы з-за мяжы.
 
Зрэшты, ліберальныя рэформы 1990-х прывялі і да станоўчых зрухаў: развіваецца прыватны бізнес, ВУП краіны даволі стабільна расце (па 4 % у 2016 і 2017)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>
 
Энергетыка Малдовы традыцыйна базуецца на цеплавых электрастанцыях (86 %), гідраўлічныя станцыі на Днястры даюць больш за 12 % элетраэнергіі, на альтэрнатыўныя крыніцы прыходзіцца толькі 1,2 % (2015)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>. У савецкія часы і сёння Малдова была і застаецца вырабніком харчовай прадукцыі вялікага асартыменту і высокай якасці. Па ўсёй СНД вядомыя малдаўскія віны і каньякі, якія вырбабляюцца на прадпрыемствах як у вялікіх (Кішынёў), так і малых (Крыкова, ) гарадах і нават вёска, пладовых кансерваў. Для ўнутранага рынку вырабляюцца цукар,Ю расліннае масла. Акрамя харчовай прымысловасці, у Малдове дзякуючы таннай працоўнай сіле развіваецца швейная і абутковая галіны (пашыў адзення расійскіх брэндаў). Машынабудаванне і хімічная прамысловасць з часу распаду СССР у заняпадзе. Тым не менш, адзінкавыя прадпрыемствы выпускаюць некаторыя віды прадукцыі, напрыклад, бытавую тэхніку (пральныя машыны, лядоўні). Засталася вытворчасць сельскагаспадарчых машын.
 
88 % малдаўскага экспарту прыходзіцца на СНД і краіны ЕС.
 
== Гл. таксама ==