Catholicae fidei: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Catholicae fidei''' – папскае брэвэ ад 7 сакавіка 1814 г., якім Пій VII пацвердзіў існаванне езуітаў у...'
 
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Catholicae fidei''' – папскае [[брэвэ]] ад [[7 сакавіка]] [[1814]] г., якім [[Пій VII (Папа Рымскі)|Пій VII]] пацвердзіў існаванне [[Езуіты|езуітаў]] у межах [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Дакумент стаў першым важным крокам папства да аднаўлення [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ва ўсім свеце.
 
Апублікаванне брэвэ стала станоўчым адказам нядаўна абранага ([[14 сакавіка]] [[1800]] г.) рымскага [[Вялікі пантыфік|пантыфіка]] на просьбу імператара [[Павел I (імператар расійскі)|Паўла І]] аднавіць Таварыства Ісуса, каб спыніць паток бязбожнасці, [[Асветніцтва|асветніцкіх ідэй]] і [[Якабінцы|якабінства]], што прарываюцца ў межы расійскай дзяржавы.
 
Дакумент быў сустрэты ў Еўропе неадназначна. Іспанскія [[Род Бурбонаў|Бурбоны]] былі раз’юшаныя гэтым рашэннем папы. Аднак падобны просьбы ўжо паступалі ў бок Свяцейшага прастола. [[Герцаг Пармскі]] Фердынанд, які таксама належаў да таго ж манаршага дому, напрыклад, яшчэ ў [[1793]] г. запрашаў з Расіі да сябе ў краіну ўцалелых езуітаў.
 
== Літаратура ==