Каэтан Ангіяліні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Нарадзіўся ў сям'і шчырых вернікаў. Далучыўся да [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў Італіі (Венецыянская правінцыя) [[17 кастрычніка]] [[1765]] г. Бацькоўскае выхаванне і асяроддзе спрыяла таму, што і астатнія яго дзвяць братоў звязалі сваё жыццё з касцёлам, а чацвёра з іх - Антаніна (Алесандра), Джузэпе (Юзаф), Франчэска і Луіджы, як і ён сам сталі езуітамі. У П'ячэнцы набыў гаманітарную адукацыю, а ў Балонні вывучаў філасофію, фізіку і матэматыку. У 1771-1773 гг. выкладаў граматыку у Ферары і Мадэне. Пасля скасавання Таварыства Ісуса студыяваў тэалогію ў Вероне. Пасля асвячэнне на ксяндза спалучаў святарскую дзейнасць з вывучэннем мастацтваў, асабліва жывапісу і архітэктуры.
 
== Пераезд у Беларусь ==
Праз некаторы час пасля скасавання ордэна, у [[1783]] г. разам з роднымі братамі [[Юзаф Анджаліні|Юзафам Анджаліні]] (1747-1814) і Франчэска Анджаліні (1750-1788) прыехаў у [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусь]]. Спачатку вывучаў польскую мову і выкладаў казуістыку ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]], а потым перабраўся ў [[Віцебск]], дзе і пражыў большую частку амаль дваццацігадовага расійскага этапу свайго жыцця. Каэтан Анджаліні быў рэгентам пансіёна (1786-1794), выкладчыкам французскай мовы і архітэктуры (1790-1796) у Віцебскім езуіцкім калегіуме. Пасля года на пасадзе сакратара правінцыяла ў Оршы вяртаецца ў Віцебск, дзе ізноў выкладае архітэктуру. У якасці кіраўніка будаўніцтва (1794-1796 і 1800-1801) спраектаваў і распісаў фрэскамі касцёл.