Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 154:
{{Main|Эканоміка Малдовы}}
[[File:Moldova-chisineu-Mall-Dova.jpg|thumb|Гандлёвы цэнтр, Кішынёў]]
Сучасны стан малдаўскай эканомікі абумоўлены эканамічнымі і палітычнымі наступствамі распаду СССР. Да першых адносяцца страта вытворчых сувязяў і традыцыйных рынкаў збыту, закрыццё доступу да фактычна бясплатных энергарэсурсаў; да другіх — аддзяленне ад краіны прамыслова развітага левага берага Днястра. Цяпер 73 % ВУП краіны ствараецца ў сферы паслуг<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>, але гэта ніяк не азначае постіндустрыяльнага характару эканомікі, справа ў заняпадзе прамысловасці. Што тычыцца сельскай гаспадаркі, яна, безумоўна, таксама не пазбегла крызісу, але менавіта аграрная прадукцыя і харчовая прамысловасць вызначаюць твар Малдовы уў сусветнай гаспадарцы. Малдову можна назваць адзінай аграрнай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце, што хутчэй гучыць, хутчэй, як антыкамплімент. ВУП на душу насельніцтва ў 2018 складае 6000 долараў і гэта апошняе месца ў Еўропе. 24 % ВУП ствараюць грашовыя пераводы з-за мяжы. Эканоміка Малдовы знаходзіцца ў моцнай залежнасці ад Расіі, у першую чаргу гаворка ідзе аб цэнах на газ, у другую — аб забаронах на імпарт віна.
 
Зрэшты, ліберальныя рэформы 1990-х прывялі і да станоўчых зрухаў: развіваецца прыватны бізнес, ВУП краіны даволі стабільна расце (па 4 % у 2016 і 2017).<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>
 
[[File:Caves Milestii Mici Moldavie.jpg|thumb|left|Вінатэка Milestii Mici]]