Баскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
На цяперашні час агульнапрынята, што баскі не з'яўляюцца роднаснымі іншым этнасам Еўропы, якія належаць да індаеўрапейцаў (большая частка этнасаў Еўропы), фіна-вуграў ([[венгры]], [[фіны]], [[саамы]], [[эстонцы]], шэраг народаў еўрапейскае [[Расія|Расіі]]) і семітаў ([[мальтыйцы]]).
 
Шэраг гісторыкаў і лінгвістаў ставілі спробы высветліць роднасныя сувязі баскаў з іншай дараманскай этнапляменнай групай Іспаніі, іберамі, аднак яе гістарычныя і лінгвістычныя аргументы на цяперашні час лічацца недастаткова абгрунтаванымі (так, мовазнаўцы [[19 стагоддзе|ХІХ]] ст. адзначаліся пэўнымі нацяжкамі і няправільнымі [[этымалогія]]мі ў пошуку роднасці між іберскай і басконскай мовай). Пазней паўстала гіпотэза аб роднасці баскаў з аквітанамі (неіндаеўрапейскім насельніцтвам поўдня Францыі пачатку н.э.), якая ў некаторай ступені пацвярджаецца дзякуючы некаторай этымалагічнай сувязі між зафіксаванымі аквітанскімі імёнамі і сучаснымі лексемамі басконскай мовы. Сярод савецкіх мовазнаўца была папулярнай гіпотэза сувязі баскаў з картвельскімі народамі, якая, аднак, моцна крытыкавалася заходнімі даследчыкамі. У параўнальна нядаўнія часы пэўныя штуршкі атрымалі [[гіпотэза васконскага субстрату]] (згодна з якой баскі ўяўляюць сабой рэшткі роднасных даіндаеўрапейскіх этнасаў прыатлантычнага рэгіёна) і [[сіна-каўказская гіпотэза]] (пастулюе даўнюю роднасць баскаў з сіна-тыбецкімі, паўночнакаўказскімі, тырэнскімі, гурытахурыта-ўрарцкімі народамі і шэрагам іншых).
 
Некаторыя гісторыкі адзначаюць у Краіне Баскаў даўнюю прысутнасць індаеўрапейскіх тапонімаў, што, на іх думку, можа сведчыць на карысць позняй міграцыі баскаў у гэты рэгіён.