Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
 
== Закрыццё акадэміі ==
 
Аднак Полацкай акадэміі не быў наканаваны доўгі век. [[17 жніўня]] 1814 г. папа [[Пій VII (Папа Рымскі)|Пій VII]] абнародаваў [[брэвэ]] ''Sollicitudo omnium ecclesiarum'' («Клопат усіх цэркваў») аб легалізацыі Таварыства Ісуса па ўсім свеце і аднаўленні яго ранейшых прывілеяў. Гэта азначала, што расійскія ўлады страчвалі аднаасобны кантроль за езуітамі і пачалі ставіць пад сумненне неабходнасць трываць на сваёй тэрыторыі уплывовую каталіцкую організацыю. Праваслаўныя іерархі, устрывожаныя поспехамі ордэна (нават патомны расійскі арыстакрат князь Дзмітры Галіцын стаў езуіцкім місіянерам!) і спалоханыя далейшымі перспектывамі яго экспансіі, здолелі пераканаць Аляксандра І у неабходнасці прыняцця актыўных антыезуіцкіх мер. Спачатку [[20 снежня]] 1815 г. імператарскім указам езуітаў выдалілі з абедзвюх расійскіх сталіц – Пецярбурга і Масквы. На тэрыторыі Беларусі Таварыству Ісуса забаранілі прымаць на вучобу дзяцей праваслаўнага веравызнання. [[13 сакавіка]] 1820 г. выйшаў новы загад Аляксандра І: ''«1) Иезуитов, как забывших священный долг не только благодарности, но и верноподданнической присяги, и поэтому недостойных пользоваться покровительством Российских законов, выслать под присмотром полиции, за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию; 2) Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить»''<ref>[https://www.psu.by/universitet/ob-universitete/242-nasledie-polotskoj-zemli/6645-polotskaya-iezuitskaya-akademiya-1812-1820 Полоцкая иезуитская академия (1812-1820)]</ref>.